Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ плануе спрасціць закупку расійскага металу для беларускіх спажыўцоў

09.09.2022

У рамках комплексу мерапрыемстваў па развіццю біржавога гандлю металапрадукцыяй паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) плануе наладзіць цеснае супрацоўніцтва з сэрвіснымі металацэнтрамі (СМЦ) у рэгіёнах Расіі, прадаставіўшы ім прамы доступ да найбуйнейшых спажыўцоў металу ў Рэспубліцы Беларусь.

З такой прапановай выступіў начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй БУТБ Яўген Бурэйка падчас прэзентацыі магчымасцей беларускай біржавой пляцоўкі на 13-й міжнароднай канферэнцыі «Сэрвісныя металацэнтры Расіі: абсталяванне, тэхналогіі, рынак», арганізаванай Расійскім саюзам пастаўшчыкоў металапрадукцыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

БУТБ планирует упростить закупку российского металла для белорусских потребителей

«Мы гатовы стаць сувязным звяном паміж расійскімі СМЦ і беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі. Гэта дазволіць не толькі павялічыць аб'ёмы паставак расійскага металапракату ў Беларусь і забяспечыць іх рытмічнасць, але і здыме большасць пытанняў, якія датычацца разлікаў, выканання абавязацельстваў, лагістыкі і кантролю якасці. Дастаткова сказаць, што з больш за 273 тысяч здзелак, заключаных з пачатку года ў секцыі металапрадукцыі, «праблемнымі» былі менш за 1%. Упэўнены, што так будзе і далей», – адзначыў прадстаўнік БУТБ.

БУТБ планирует упростить закупку российского металла для белорусских потребителей

Пры гэтым беларускія кампаніі, якія працуюць з расійскімі СМЦ праз біржу, атрымаюць магчымасць набываць метал на больш выгадных умовах за кошт адсутнасці лішніх пасрэдніцкіх звёнаў і высокага ўзроўню канкурэнцыі на біржавых таргах. Па дадзеных БУТБ, дзякуючы прымяненню біржавога механізму за 8 месяцаў 2022 г. беларускія пакупнікі металапрадукцыі зэканомілі звыш за 270 млн BYN, што ў 1,6 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2021 г.

Даведачна

Міжнародная канферэнцыя «Сэрвісныя металацэнтры Расіі: абсталяванне, тэхналогіі, рынак» з'яўляецца адной з самых знакавых падзей у металургічнай галіне Расійскай Федэрацыі, штогод збіраючы ў адной зале топ-мэнэджараў і кіраўнікоў СМЦ, прадпрыемстваў-вытворцаў металапрадукцыі, пастаўшчыкоў сыравіны для перапрацоўкі пракату, кампаній-распрацоўшчыкаў абсталявання, металатрэйдэраў, галіновых саюзаў, НДІ і інжынерна-канструктарскіх бюро. У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі удзел звыш 130 кампаній.