Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ пашырае сетку брокераў у Расіі

21.01.2022

З мэтай нарошчвання біржавога тавараабароту і павелічэння колькасці ўдзельнікаў таргоў з Расійскай Федэрацыі Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) акрэдытавала трэцяга брокера ў гэтай краіне. Ім стала ТАА «Кіруючая кампанія «Алор Эсэт Мэнэджмэнт», якое мае шматгадовы вопыт аказання брокерскіх паслуг на тэрыторыі Расіі і супрацоўнічае з такімі буйнымі гандлёвымі пляцоўкамі, як Маскоўская біржа і Санкт-Пецярбургская Міжнародная Таварна-сыравінная Біржа. Пры садзейнічанні новага брокера БУТБ разлічвае забяспечыць значны прырост кліентаў з Расіі, а таксама пашырыць асартымент беларускай прадукцыі, якая рэалізуецца на расійскі рынак з дапамогай біржавых таргоў.

«У мінулым годзе ў Расію пастаўлялася дастаткова шырокая наменклатура тавараў. Перш за ўсё гэта сметанковае масла, сухое малако, прадукцыя перапрацоўкі алейных культур і цэмент. На гэтыя пазіцыі прыпала каля 80% экспартных продажаў. Акрамя таго, расійскія ўдзельнікі рэгулярна набывалі праз біржу гарбарны паўфабрыкат «вет-блю», металалом, будматэрыялы і прадукты харчавання. Асобна трэба адзначыць пачатак рэалізацыі ў Расіі кармавых дабавак беларускай вытворчасці – L-лізін сульфату, пшанічнага глютена і прэміксаў. Гэта новы перспектыўны кірунак, якому ў 2022 г. будзе надавацца прыярытэтная ўвага. Разлічваем, што з прыходам новага брокера дзейнасць біржы па прасоўванні айчыннай прадукцыі на рынку Расійскай Федэрацыі стане яшчэ больш эфектыўнай», – падкрэслілі ў прэс-службе БУТБ.

У цэлым па выніках 2021 г. Расійская Федэрацыя захавала за сабой першае месца як па суме біржавога тавараабароту з Рэспублікай Беларусь, так і па колькасці кампаній, акрэдытаваных на БУТБ. Пры гэтым за кошт правядзення комплексу мерапрыемстваў па прыцягненню патэнцыйных пакупнікоў беларускіх тавараў з рэгіёнаў Расіі, а таксама цеснага ўзаемадзеяння з Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь долю экспартных здзелак у структуры ўзаемнага гандлю ўдалося істотна павялічыць.

.