Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ пачынае гандаль угнаеннямі на ўнутраным рынку

21.02.2022

1 сакавіка 2022 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) стартуюць рэгулярныя таргі ўгнаеннямі на ўнутраным рынку. Праз біржавую пляцоўку плануецца рэалізоўваць найбольш запатрабаваныя ў сельскай гаспадарцы мінеральныя ўгнаенні. Гандлёвыя сесіі будуць праводзіцца па прынцыпе зваротнага аўкцыёну з перыядычнасцю два разы на тыдзень – па серадах і пятніцах.

«Арганізацыя штотыднёвых таргоў угнаеннямі з'яўляецца адказам біржы на запыт удзельнікаў рынку, якія ў цяперашні час актыўна выкарыстоўваюць біржавы механізм для набыцця сродкаў аховы раслін і насення для пасева. З пачатку года агульная сума здзелак з гэтай прадукцыяй склала 58 млн BYN, што ў 1,6 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2021 г. Пры гэтым павялічылася і эканомія сродкаў пакупнікоў дзякуючы зніжэнню коштаў падчас таргоў. За няпоўныя два месяцы гэты паказчык перавысіў 937 тыс. BYN. Не менш істотны эканамічны эфект плануецца дасягнуць і пры рэалізацыі ўгнаенняў. Таму прыярытэтнай задачай з'яўляецца прыцягненне на біржавую пляцоўку вядучых вытворцаў і пастаўшчыкоў, каб ужо на першай гандлёвай сесіі забяспечыць высокі ўзровень канкурэнцыі. Такім чынам, за кошт аб'яднання спадарожных тавараў у рамках адной гандлёвай сесіі біржа паступова становіцца комплексным інструментам закупак для прадпрыемстваў аграрнага сектара, што асабліва актуальна напярэдадні вясновай пасяўной кампаніі», – пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

За студзень 2022 г. на таргах БУТБ рэалізавана прадукцыя АПК на агульную суму 123 млн BYN. Найбольшым попытам на ўнутраным рынку карысталіся шроты алейных культур і кармавыя дабаўкі, у той час як ільвіную долю экспартных продажаў забяспечылі раслінныя алеі і прадукцыя перапрацоўкі цукровых буракоў.

.