Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і Цэнтр падтрымкі экспарту Тульскай вобласці маюць намер супрацоўнічаць у сферы імпартазамяшчэння

19.10.2022

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) і Цэнтр падтрымкі экспарту (ЦПЭ) Тульскай вобласці разлічваюць істотна павялічыць аб'ёмы біржавога гандлю паміж Беларуссю і гэтым рэгіёнам Расіі за кошт узаемных паставак імпартазамяшчальных тавараў праз электронную пляцоўку БУТБ. Дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў гэтай сферы дасягнута ў ходзе рэверснай бізнес-місіі, арганізаванай Тульскай гандлёва-прамысловай палатай з мэтай інфармавання вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў Тульскай вобласці аб магчымасцях вядзення бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку з прымяненнем механізма біржавых таргоў.

БУТБ і Цэнтр падтрымкі экспарту Тульскай вобласці маюць намер супрацоўнічаць у сферы імпартазамяшчэння

У прыватнасці, пры садзейнічанні ЦПЭ плануецца прыцягнуць на платформу імпартазамяшчэння БУТБ тульскіх вытворцаў трубавай арматуры, металаканструкцый, крапежных вырабаў, электраабсталявання, спецадзення і іншай запатрабаванай у Беларусі прадукцыі прамысловага і спажывецкага прызначэння. Пры гэтым асноўная ўвага будзе ўдзелена рабоце з суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, для якіх біржавая пляцоўка паслужыць альтэрнатывай традыцыйнай тавараправоднай сеткі і спросціць выхад на беларускі рынак.

БУТБ і Цэнтр падтрымкі экспарту Тульскай вобласці маюць намер супрацоўнічаць у сферы імпартазамяшчэння

«Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адным з найважнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Тульскай вобласці, і мы, безумоўна, зацікаўлены ў нарошчванні ўзаемнага тавараабароту. Лічу, што пляцоўка імпартазамяшчэння будзе садзейнічаць гэтаму працэсу, дапамагаючы беларускім і тульскім кампаніям знаходзіць адна адну і заключаць здзелкі. Мы са свайго боку гатовы не толькі ўзяць на сябе працу па інфармаванні малога і сярэдняга бізнесу аб тым, як эфектыўна карыстацца гэтым інструментам, але і разглядаем варыянт акрэдытацыі ў якасці біржавога брокера. Наколькі мне вядома, па такім шляху ўжо пайшлі некаторыя цэнтры падтрымкі экспарту ў іншых рэгіёнах Расіі. Для нас такая схема працы таксама цалкам прымальная», - заявіла кіраўніца ЦПЭ Тульскай вобласці Дар'я Мядзведзева па выніках перамоваў з дэлегацыяй беларускай біржы.

БУТБ і Цэнтр падтрымкі экспарту Тульскай вобласці маюць намер супрацоўнічаць у сферы імпартазамяшчэння

Паводле інфармацыі БУТБ, сума біржавых здзелак, учыненых суб'ектамі гаспадарання Тульскай вобласці за 9 месяцаў 2022 г., склала каля 85 млн RUB (1,4 млн USD у эквіваленце), што ў 2,4 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У Беларусь у асноўным пастаўляліся кармавыя дабаўкі і вырабы з чорных металаў, у той час тульскія прадпрыемствы закуплялі беларускую малочную прадукцыю і будматэрыялы.

.