Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і СПВБ падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

31.03.2022

30 сакавіка 2022 г. у рамках Расійска-Беларускага бізнес-форуму «Беларусь-Санкт-Пецярбург: погляд у будучыню» адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ) і Санкт-Пецярбургскай Валютнай Біржай (СПВБ). З беларускага боку подпіс на дакуменце паставіў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі, а з расійскага – кіраўнік СПВБ Барыс Ярышэўскі. Дамоўленасць аб замацаванні партнёрскіх адносін паміж дзвюма біржамі шляхам падпісання мемарандума была дасягнута па выніках візіту дэлегацыі СПВБ у цэнтральны офіс БУТБ 9 сакавіка 2022 г. 

БУТБ і СПВБ падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Мемарандум носіць рамачны характар, які вызначае асноўныя напрамкі, парадак і прынцыпы ўзаемадзеяння БУТБ і СПВБ. У прыватнасці, бакі маюць намер аб'ядноўваць намаганні па фарміраванні арганізаваных таварных і фінансавых рынкаў, абменьвацца вопытам, ведамі і напрацоўкамі ў сферы біржавога гандлю, садзейнічаць папулярызацыі біржавых прадуктаў і паслуг, працаваць над пашырэннем кола ўдзельнікаў біржавых таргоў, арганізоўваць сумесныя навучальныя і іншыя мерапрыемствы, удасканальваць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і павышаць эфектыўнасць функцыянавання біржавых гандлёвых пляцовак.

У бліжэйшы час БУТБ і СПВБ плануюць распрацаваць план канкрэтных мерапрыемстваў па практычнай рэалізацыі палажэнняў мемарандума.