Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і СПбМТСБ маюць намер умацоўваць партнёрскія адносіны

24.01.2022

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) і Санкт-Пецярбургская Міжнародная Таварна-сыравінная Біржа (СПбМТСБ) маюць намер умацоўваць партнёрскія адносіны як у частцы абмену вопытам, інфармацыяй і тэхналогіямі, так і рэалізацыі сумесных праектаў. Адпаведная дамоўленасць дасягнута падчас дзелавой сустрэчы старшыні праўлення БУТБ Аляксандра Асмалоўскага і старшыні праўлення СПбМТСБ Аляксея Рыбнікава, якая адбылася ў цэнтральным офісе беларускай біржы ў г. Мінску.

БУТБ і СПбМТСБ маюць намер умацоўваць партнёрскія адносіны

Бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю і ключавыя тэндэнцыі на біржавых таварных рынках Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, асноўныя вынікі работы БУТБ і СПБМТСБ у 2021 г. і перспектывы актывізацыі міжбіржавога ўзаемадзеяння ў 2022 г.

Асобная ўвага была ўдзелена ролі таварных біржаў у эканоміцы краін і, у прыватнасці, у развіцці канкурэнцыі, фарміраванні аб'ектыўных цэн на стратэгічныя сыравінныя рэсурсы і забеспячэнні эфектыўнай рэалізацыі гатовай прадукцыі на экспарт. У сувязі з гэтым старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі адзначыў істотны эканамічны эфект, атрыманы беларускімі кампаніямі, якія на працягу мінулага года рэгулярна выкарыстоўвалі біржавы механізм у сваёй дзейнасці.

БУТБ і СПбМТСБ маюць намер умацоўваць партнёрскія адносіны

«Па выніках 2021 года беларускія ўдзельнікі таргоў атрымалі эканамічны эфект у памеры 640 мільёнаў рублёў. У гэтую суму ўваходзіць дадатковая выручка экспарцёраў, якія дзякуючы біржы змаглі даражэй прадаць свае тавары, і сродкі, зэканомленыя беларускімі вытворцамі, якія закуплялі на нашай гандлёвай пляцоўцы сыравіну, матэрыялы і іншую прадукцыю. Такім чынам, мы, з аднаго боку, дапамаглі знізіць сабекошт беларускіх тавараў ва ўмовах рэкорднага росту сусветных цэн на сыравіну, а з другога – паспрыялі павелічэнню даходаў ад рэалізацыі айчыннай прадукцыі за мяжой», – рэзюмаваў Аляксандр Асмалоўскі.


.