Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і Санкт-Пецярбургская Валютная Біржа вызначылі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва

09.03.2022

Па выніках візіту кіраўніцтва Санкт-Пецярбургскай Валютнай Біржы (СПВБ) у цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) вызначаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж дзвюма біржавымі пляцоўкамі. Так, акрамя абмену інфармацыяй, вопытам і тэхналогіямі ў сферы біржавога гандлю, бакі выказалі зацікаўленасць ва ўстанаўленні стратэгічных партнёрскіх адносін, накіраваных на павышэнне ролі біржавога механізму ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і рэгіёнамі Расіі – у першую чаргу Ленінградскай вобласцю і непасрэдна Санкт-Пецярбургам.

«Па выніках мінулага года Ленінградская вобласць выйшла на другое месца сярод рэгіёнаў Расіі па суме здзелак і на трэцяе – па колькасці акрэдытаваных кампаній. Вядома ж, мы не маем намеру спыняцца на дасягнутым і працягнем працу па прыцягненню на нашу пляцоўку ўдзельнікаў з Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці ў цэлым. Асноўны ўпор будзем рабіць на пакупнікоў малочнай прадукцыі, якія ў 2021 г. актыўна набывалі беларускае сухое малако і сметанковае масла, а таксама на пастаўшчыкоў шроту алейных і кармавых дабавак, запатрабаваных у жывёлагадоўчай галіне. Іншымі словамі, мы вельмі зацікаўлены ў нарошчванні аб'ёмаў біржавога гандлю з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, і, на мой погляд, менавіта ў гэтай сферы мы зможам пасупрацоўнічаць найбольш эфектыўна», – заявіў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падчас перамоваў з дэлегацыяй СПВБ. 

БУТБ і Санкт-Пецярбургская Валютная Біржа вызначылі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва

Гэтая прапанова была поўнасцю падтрымана расійскім бокам. Пры гэтым, на думку кіраўніка СПВБ Барыса Ярышэўскага, на гэтым этапе важна вызначыцца з фарматам супрацоўніцтва, які максімальна ўлічваў бы інтарэсы абедзвюх бірж і іх доўгатэрміновыя мэты.

«Цяпер мы працуем толькі на грашовым і фондавым рынках, але ў перспектыве хацелі б стаць універсальнай біржай і гандляваць як фінансавымі, гэтак і таварнымі інструментамі. Прычым асаблівую цікавасць для нас уяўляюць спотавыя здзелкі з фізічнай пастаўкай тавару. Лічу, што Беларусь у гэтым плане ідзе на крок наперадзе Расіі, дзе тэрміновы рынак займае львіную долю ў агульным аб'ёме біржавога гандлю. Таму вопыт, назапашаны вашай біржай, надзвычай каштоўны для нас. Мы, у сваю чаргу, гатовы дзяліцца нашымі напрацоўкамі ў галіне клірынгу і разлікаў, а таксама прадаставіць у ваша распараджэнне нашу сетку дзелавых кантактаў. Так што наша ўзаемадзеянне будзе ў любым выпадку ўзаемавыгадным – галоўнае вызначыцца з фарматам, які задаволіў бы абодва бакі», – падкрэсліў кіраўнік СПВБ. 

БУТБ і Санкт-Пецярбургская Валютная Біржа вызначылі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб выпрацоўцы магчымых схем узаемадзеяння паміж БУТБ і СПВБ з улікам стратэгій развіцця абедзвюх бірж, іх тэхнічных магчымасцей і асаблівасцей заканадаўства, якое рэгламентуе дзейнасць біржавых пляцовак у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.


.