Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і індыйская ГПП плануюць супрацоўнічаць у сферы біржавога гандлю

20.09.2022

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) і гандлёва-прамысловая палата Iventivepreneur Chamber of Commerce and Industries (ICCI) са штаб-кватэрай у Нью-Дэлі (Індыя) плануюць аб'яднаць намаганні з мэтай прыцягнення на беларускую біржавую пляцоўку індыйскіх кампаній, зацікаўленых у выхадзе на рынак Рэспублікі Беларусь. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках візіту ў цэнтральны офіс БУТБ дэлегацыі ICCI на чале са старшынёй гэтай арганізацыі доктарам Рыцікай Ядаў. Пры гэтым, на думку індыйскага боку, выкарыстанне біржавога механізму не толькі пасадзейнічае ўмацаванню гандлёвых адносін паміж Беларуссю і Індыяй, але і створыць спрыяльныя ўмовы для больш цеснага супрацоўніцтва ў сумежных сферах.

БУТБ и индийская ТПП планируют сотрудничать в сфере биржевой торговли

«Наша гандлёва-прамысловая плата налічвае больш за 10 тысяч членаў па ўсёй Індыі. Галоўным чынам гэта прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу, якія працуюць у розных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У нас яны атрымліваюць увесь неабходны спектр паслуг для эфектыўнага вядзення бізнесу, у тым ліку рынкавую аналітыку, дапамогу ў прыцягненні інвестыцый, курсы павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў, пошук дзелавых партнёраў у Індыі і за мяжой. Але ўсё ж наша асноўная задача – аказваць садзейнічанне ў маштабаванні бізнесу, што, як правіла, прадугледжвае выхад на рынкі іншых краін, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь. З улікам нізкіх рызык, шырокай таварнай наменклатуры і прамога доступу да вядучых беларускіх прадпрыемстваў лічу, што для пачатку працы ў вашай краіне біржа з'яўляецца аптымальным рашэннем. Мы ж са свайго боку пастараемся прыцягнуць на вашу гандлёвую платформу новых удзельнікаў з Індыі, а таксама, магчыма, з суседніх краін», – прапанавала Рыціка Ядав. 

БУТБ и индийская ТПП планируют сотрудничать в сфере биржевой торговли

У сувязі з гэтым першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Эдуард Бельскі выказаў гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з ICCI па любых напрамках пры ўмове, што вынікам такога ўзаемадзеяння стане рост аб'ёмаў біржавога гандлю паміж Беларуссю і Індыяй.

«Мне хацелася б, каб нашае супрацоўніцтва насіла выключна практычны характар, і я думаю, вы таксама ў гэтым зацікаўлены. Таму прапаную адштурхоўвацца ад канкрэтных таварных пазіцый, запатрабаваных у Беларусі і Індыі, і сумесна прыцягваць на таргі прадаўцоў і пакупнікоў з абедзвюх краін. Напрыклад, нам дакладна вядома, што ў Індыі карыстаецца высокім попытам беларускае акрылавае валакно і іншая прадукцыя нафтахімічнай галіны, паколькі здзелкі па гэтай групе тавараў рэгулярна рэгіструюцца на нашай пляцоўцы. Не менш перспектыўнымі пазіцыямі з'яўляюцца піламатэрыялы, малакапрадукты, прадукцыя лёгкай прамысловасці. Галоўнае – данесці гэтую інфармацыю да як мага больш шырокага кола прадстаўнікоў індыйскага бізнесу, і ў гэтым мы разлічваем на вашу падтрымку», – падкрэсліў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ.

БУТБ и индийская ТПП планируют сотрудничать в сфере биржевой торговли

.