Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і CMCB дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы лагістыкі

23.02.2022

Кампанія China Merchants CHN-BLR Commerce and Logistics Company (CMCB), якая ўваходзіць у склад карпарацыі China Merchants Group, гатова стаць лагістычным аператарам Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) на азіяцкім напрамку і аказваць актыўнае садзейнічанне развіццю біржавога гандлю паміж Беларуссю і Кітаем. З такой прапановай выступіў начальнік упраўлення па развіццю бізнесу CMCB сп Чжан Лун падчас візіту ў цэнтральны офіс БУТБ у г. Мінску.

БУТБ и CMCB договорились о сотрудничестве в сфере логистики

Афіцыйна аформіць партнёрскія адносіны БУТБ і CMCB плануецца шляхам падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве. Пры гэтым, па словах прадстаўніка кітайскай кампаніі, лагістыка – не адзіная перспектыўная сфера для ўзаемадзеяння з біржай.

БУТБ и CMCB договорились о сотрудничестве в сфере логистики

«У нас ёсць шмат буйных кліентаў, якія хацелі б набываць піламатэрыялы і іншую прадукцыю беларускай вытворчасці, а на біржы, як нам вядома, сканцэнтраваны практычна ўсе вядучыя экспарцёры. Лічу, што аб'яднанне нашага вопыту ў галіне лагістыкі з вашымі магчымасцямі як міжнароднай гандлёвай пляцоўкі забяспечыць моцны сінэргетычны эфект і будзе садзейнічаць росту ўзаемнага тавараабароту паміж нашымі краінамі. Разам з тым, акрамя лагістычных паслуг, мы гатовы прапанаваць супрацоўніцтва ў банкаўскай і страхавой сферах. На наш погляд, гэта дасць магчымасць спрасціць разлікі беларускіх кампаній з кітайскімі контрагентамі, а таксама нівеліраваць рызыкі, звязаныя з трансгранічным гандлем. Іншымі словамі, лагістыка – гэта толькі першы крок на шляху да доўгатэрміновага стратэгічнага партнёрства паміж нашымі арганізацыямі», – заявіў прадстаўнік CMCB.

БУТБ и CMCB договорились о сотрудничестве в сфере логистики

Са свайго боку, першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў пацвердзіў зацікаўленасць біржы ва ўстанаўленні партнёрскіх адносін з CMCB, падкрэсліўшы прыярытэтнае значэнне кітайскага рынку з пункту гледжання рэалізацыі экспартнага патэнцыялу біржавой пляцоўкі.

«Летась біржавы экспарт піламатэрыялаў склаў каля 2 мільёнаў кубаметраў. Сёлета, паводле нашых прагнозаў, гэты паказчык перавысіць 3 мільёны. Таму, калі вашых кліентаў цікавяць рытмічныя пастаўкі буйных аб'ёмаў беларускай пілапрадукцыі, то біржа для гэтага аптымальны інструмент. Не менш перспектыўнымі таварнымі пазіцыямі для экспарту ў Кітай з'яўляюцца сухое малако і рапсавы алей. У нас ужо ёсць паспяховы вопыт рэалізацыі гэтых тавараў на кітайскі рынак з дастаўкай чыгуначным транспартам. Пры гэтым, што немалаважна, біржа кантралюе выкананне здзелак, а за кошт партнёрства з China Merchants мы зможам прапанаваць удзельнікам больш гнуткія лагістычныя рашэнні. Што тычыцца імпарту з Кітая, то адна з самых запатрабаваных пазіцый на біржавых таргах – гэта амінакіслоты. Упэўнены, што сярод вашых кліентаў знойдуцца кампаніі, гатовыя пастаўляць у Беларусь гэтую прадукцыю. Попыт на яе, як правіла, вельмі высокі», – адзначыў Андрэй Новікаў.

.