Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і BIFNC будуць сумесна садзейнічаць развіццю біржавога гандлю Беларусі і Кітая

26.09.2022

У мэтах садзейнічання развіццю электроннага біржавога гандлю Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама далейшага ўмацавання гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) і Кітайскі філіял Інстытута БРІКС па вывучэнні сетак будучыні (China Branch of BRICSs , BIFNC) падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве.

У адпаведнасці з дакументам бакі плануюць рэгулярна абменьвацца аналітычнай інфармацыяй і маркетынгавымі данымі, праводзіць сумесныя мерапрыемствы інфармацыйна-практычнага характару з удзелам прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Кітая, а таксама рэалізоўваць праекты, якія садзейнічаюць больш актыўнаму ўключэнню ў трансгранічны біржавы гандаль беларускіх і кітайскіх кампаній, у тым ліку суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

БУТБ и BIFNC будут совместно содействовать развитию биржевой торговли Беларуси и Китая

Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, адным з перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння можа стаць акрэдытацыя BIFNC у якасці брокера. Гэта дасць магчымасць не толькі паўнацэнна задзейнічаць шырокую сетку дзелавых кантактаў BIFNC для прыцягнення на біржавыя таргі прадаўцоў і пакупнікоў з КНР, але і заключаць здзелкі ад іх імя, тым самым забяспечваючы рост біржавога тавараабароту Беларусі і Кітая. Прадугледжваецца, што на пачатковым этапе асноўны акцэнт будзе зроблены на пастаўках у Кітай беларускіх піламатэрыялаў і паліўных гранул як найбольш запатрабаваных таварных пазіцый на кітайскім рынку.

БУТБ и BIFNC будут совместно содействовать развитию биржевой торговли Беларуси и Китая

З гэтай мэтай для спецыялістаў BIFNC праведзены ўжо першы навучальны вэбінар, у ходзе якога падрабязна разгледжаны асаблівасці і парадак правядзення экспартных біржавых таргоў прадукцыяй дрэваапрацоўкі. У далейшым па запыце кітайскага боку аналагічныя вэбінары будуць арганізаваны і па іншых групах тавараў, прадстаўленых на беларускай біржавой пляцоўцы.

Цяпер на БУТБ працуюць 98 кітайскіх кампаній, 3 з якіх маюць статус біржавых брокераў. За студзень-жнівень 2022 г. сума здзейсненых імі здзелак склала 28 млн USD.


.