Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ гатова забяспечыць бесперабойныя пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай

27.01.2022

Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Андрэй Новікаў у ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» (САМСЕ), якая выказала зацікаўленасць у закупках мяса і іншай прадукцыі аграпрамысловага комплексу з прымяненнем біржавога механізму. 

БУТБ гатова забяспечыць бесперабойныя пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай

«Наша пляцоўка дазваляе акумуляваць прапановы ад найбуйнейшых беларускіх сельгасвытворцаў. Такім чынам, мы зможам, па-першае, заўсёды забяспечыць патрэбны вам аб'ём прадукцыі, а па-другое, рытмічнасць паставак. Акрамя таго, біржа кантралюе выкананне ўсіх заключаных здзелак, таму у параўнанні з працай па пазабіржавых схемах рызыка мінімальная», – падкрэсліў Андрэй Новікаў.

Ён таксама адзначыў, што паколькі САМСЕ з'яўляецца найбуйнейшым акцыянерам Індустрыяльнага парку «Вялікі камень», гэта адкрывае шырокія перспектывы для ўзаемадзеяння ў сферы лагістыкі. «З улікам інфраструктуры і размяшчэння «Вялікі камень» мог бы стаць ідэальным лагістычным хабам для кансалідацыі кантэйнерных грузаў з таварамі, якія рэалізуюцца ў Кітай праз біржу. Перш за ўсё гэта піламатэрыялы, рапсавы алей, сухое малако, мяса і льняное валакно. Усе гэтыя таварныя пазіцыі карыстаюцца значным попытам на кітайскім рынку, таму з запаўненнем кантэйнераў праблем не ўзнікне», – упэўнены Андрэй Новікаў.БУТБ гатова забяспечыць бесперабойныя пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай

У сваю чаргу намеснік кіраўніка прадстаўніцтва САМСЕ ў Рэспубліцы Беларусь г-н Цзоу Да пацвердзіў гатоўнасць карпарацыі развіваць супрацоўніцтва з БУТБ у частцы закупак ялавічыны, а ў перспектыве і іншых тавараў сельскагаспадарчай групы, якія выстаўляюцца на біржавыя таргі.

«У 2021 г. наша даччыная кампанія закупіла ў Беларусі ялавічыну на суму 4 млн USD. У гэтым годзе мы хацелі б нарасціць аб'ёмы закупак, у тым ліку з выкарыстаннем біржавой пляцоўкі. Пры гэтым нам цікава не толькі мяса, але і іншая сельскагаспадарчая прадукцыя беларускай вытворчасці. Разлічваем з дапамогай біржы пашырыць кола пастаўшчыкоў і заключаць здзелкі на больш выгадных умовах, чым па прамых кантрактах. Што тычыцца вашай прапановы па лагістыцы, то мы яе таксама дэталёва прапрацуем і ў бліжэйшы час дадзім зваротную сувязь», – запэўніў прадстаўнік САМЕ.

CAMCE заснавана ў 2001 г. і ўваходзіць у групу кампаній Кітайскай Нацыянальнай Машынабудаўнічай Карпарацыі (SINOMACH) – дзяржаўнага прадпрыемства, якое знаходзіцца пад прамым кіраваннем цэнтральнага ўрада КНР. CAMCE мае 9 буйных даччыных кампаній, больш за 30 філіялаў у Кітаі і 60 за мяжой. Самым маштабным праектам, рэалізаваным карпарацыяй у Беларусі, з'яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».
.