Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ акрэдытавала новага брокера ў Казахстане

17.03.2022

З мэтай пашырэння гандлёвых магчымасцей айчынных прадпрыемстваў і прасоўвання іх прадукцыі на замежныя рынкі Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) акрэдытавала новага брокера ў Казахстане. Такім чынам, цяпер сетка біржавых брокераў БУТБ ахоплівае 16 арганізацый з 11 краін. Чакаецца, што прыход на біржавую пляцоўку казахстанскага брокера будзе садзейнічаць павелічэнню колькасці ўдзельнікаў таргоў з гэтай краіны, а таксама росту тавараабароту паміж Беларуссю і Казахстанам.

«У мінулым годзе біржавы тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў каля 30 млн USD. На казахстанскі рынак пераважна пастаўлялася мясамалочная прадукцыя, вырабы са скуры і цукар, у той час як у беларускіх пакупнікоў самымі запатрабаванымі таварамі былі вугаль і чорны металапракат. Пры садзейнічанні новага брокера-нерэзідэнта плануецца актывізаваць работу па прыцягненню на таргі прадстаўнікоў казахстанскага бізнесу. Асноўная ўвага будзе ўдзелена малым і сярэднім прадпрыемствам, якія, як правіла, не маюць уласнай тавараправоднай сеткі, але хацелі б знайсці дзелавых партнёраў у Беларусі. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць заключэння транзітных здзелак, што дазволіць казахстанскім кампаніям мінімізаваць рызыкі, звязаныя са знешнегандлёвай дзейнасцю», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Пры гэтым, паводле слоў дырэктара новай кампаніі-брокера ТАА «First-KO» Хамзы Нурсултана Талгатулы, яго галоўная задача – максімальна спрасціць работу прадпрыемстваў з Казахстана на беларускім рынку.

«Наша кампанія мае значны досвед у сферы імпарту і экспарту тавараў. У статусе біржавога брокера плануем засяродзіцца на таварах, па якіх Рэспубліка Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі на абшарах СНД. Гэта, у прыватнасці, малакапрадукты, бульба, шыны, запчасткі для спецтэхнікі. Магу з упэўненасцю сказаць, што попыт на гэтую прадукцыю ў Казахстане высокі, таму разлічваем ужо ў найбліжэйшы час прыцягнуць на біржу першых пакупнікоў і заключыць для іх здзелкі».

Па стане на 1 сакавіка 2022 г. на БУТБ былі акрэдытаваны 85 рэзідэнтаў Рэспублікі Казахстан. Пры гэтым для казахстанскіх кампаній устаноўлены спрошчаны парадак акрэдытацыі і атрымання электроннага лічбавага подпісу.

.