Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Беларуская пляцоўка імпартазамяшчэння карыстаецца попытам у расійскіх кампаній

07.09.2022

Электронная пляцоўка імпартазамяшчэння Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) карыстаецца ўсё большым попытам у кампаній з Расіі. Расіяне прымяняюць біржавую гандлёвую платформу як для закупкі аналагаў санкцыйных тавараў, так і ў якасці дадатковага канала збыту прадукцыі ўласнай вытворчасці. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла падчас прэс-брыфінгу, прысвечанага перспектывам развіцця беларуска-расійскіх гандлёва-эканамічных адносін. Мерапрыемства прайшло ў прэс-цэнтры агенцтва навінаў «Sputnik».

Паводле слоў прадстаўніка БУТБ, папулярызацыі беларускай пляцоўкі садзейнічае цеснае ўзаемадзеянне біржы з рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі, цэнтрамі падтрымкі экспарту, бізнес-саюзамі і іншымі структурамі, якія аказваюць дапамогу суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў выхадзе на новыя рынкі і пошуку дзелавых партнёраў за мяжой. 

Биржевая торговая платформу для закупки аналогов санкционных товаров

«У гэтым годзе ў мэтах развіцця біржавога гандлю Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі намі быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве з гандлёва-прамысловымі палатамі і цэнтрамі падтрымкі экспарту ў розных рэгіёнах Расіі. Правядзенне сумесных семінараў, канферэнцый, форумаў і іншых інфармацыйна-практычных мерапрыемстваў дало магчымасць значна больш эфектыўна прыцягваць на біржу расійскіх удзельнікаў, што, у сваю чаргу, станоўча адбілася на біржавым тавараабароце паміж нашымі краінамі. Па выніках 8 месяцаў ён павялічыўся на 13 працэнтаў у вартасным выражэнні. Пры гэтым трэба адзначыць растучую цікавасць расійскага бізнесу да пляцоўкі імпартазамяшчэння, дзе можна не толькі прадаць або купіць аналагі тавараў з санкцыйнага пераліку, але і размясціць заяўку на выраб імпартазамяшчальнай прадукцыі. Аналіз здзейсненых здзелак паказвае, што гэты функцыянал пляцоўкі запатрабаваны ў расейскіх удзельнікаў», – адзначыў Аляксей Мацавіла.

У прэс-брыфінгу таксама прыняў удзел гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў. Ён падзяліўся свежай статыстыкай аб аб'ёмах узаемнага гандлю Беларусі і Расіі, расказаў аб таварах, найбольш запатрабаваных на рынках дзвюх краін, і абазначыў ключавыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, якім будзе ўдзяляцца асаблівая ўвага ў бліжэйшай перспектыве.

Биржевая торговая платформу для закупки аналогов санкционных товаров


Биржевая торговая платформу для закупки аналогов санкционных товаров

.