Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Беларускія піламатэрыялы ўпершыню прададзены ў ААЭ праз пляцоўку БУТБ

18.02.2022

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) праведзена першая здзелка па рэалізацыі пілапрадукцыі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. У ходзе экспартнай гандлёвай сесіі кампанія з эмірата Абу-Дабі набыла ў беларускага дрэваапрацоўчага прадпрыемства пробную партыю абразных піламатэрыялаў цвердалістых парод аб'ёмам 20 куб. м. Дастаўка тавару ў краіну прызначэння будзе ажыццяўляцца сіламі пакупніка.

«У гэтым годзе асаблівая ўвага надаецца дыверсіфікацыі біржавога экспарту лесапрадукцыі за кошт выхаду на канчатковых спажыўцоў у краінах «далёкай дугі». У прыярытэце Азія і Блізкі Усход, паколькі менавіта ў гэтых рэгіёнах сканцэнтраваны найбуйнейшыя імпарцёры прадукцыі дрэваапрацоўкі. Мы ўжо дабіліся пэўных поспехаў на кітайскім напрамку, і ў рамках спецыяльных гандлёвых сесій на гэты рынак рэгулярна рэалізуюцца піламатэрыялы з дастаўкай да пакупніка. У выніку за 2021 г. продажы беларускай пілапрадукцыі ў Кітай склалі 44 млн USD. Што да краін Блізкага Усходу, то найбольш актыўна на біржавой пляцоўцы працуюць рэзідэнты Ізраіля, Лівана і Егіпта. Аб'ёмы закупак пакуль не вельмі вялікія, але дынаміка станоўчая. Першая здзелка, заключаная кампаніяй з ААЭ, адкрывае шырокія магчымасці для айчынных экспарцёраў піламатэрыялаў, бо Эміраты – гэта міжнародны гандлёвы і лагістычны хаб, які аб'ядноўвае многія краіны свету. Гэта значыць, што, пастаўляючы сваю прадукцыю ў Абу-Дабі, Дубай ці Шарджу, беларускія прадпрыемствы аўтаматычна атрымліваюць доступ да патэнцыйных пакупнікоў з Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і іншых рэгіёнаў. Таму зараз першарадная задача – замацавацца на рынку ААЭ, павялічыўшы колькасць акрэдытаваных кампаній і аб'ёмы паставак. Паралельна будзе весціся пошук партнёрскай арганізацыі, гатовай стаць біржавым брокерам у гэтай краіне», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

.