Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Башкартастан паўдзельнічае ў пастаўках імпартазамяшчальных тавараў у Беларусь

16.06.2022

Перспектывы выкарыстання пляцоўкі імпартазамяшчэння Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) вытворцамі сельгаспрадукцыі і прамысловых тавараў Башкортастана разгледжаны ў ходзе сумеснага анлайн-семінара БУТБ і Узбецкай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы. Мерапрыемства адбылося 15 чэрвеня 2022 г. пры садзейнічанні Цэнтра падтрымкі экспарту Рэспублікі Башкартастан і сабрала каля 30 прадстаўнікоў дзелавых колаў дадзенага рэгіёну Расіі. 

Башкортостан поучаствует в поставках импортозамещающих товаров в Беларусь

Паводле слоў намесніка дырэктара Цэнтра падтрымкі экспарту Рыты Акчурынай, за апошні год экспартныя пастаўкі прадукцыі АПК з Башкартастана выраслі амаль удвая, шмат у чым дзякуючы актыўнасці невялікіх прыватных прадпрыемстваў, якія вырашылі скарыстацца спрыяльнай кан'юнктурай на знешніх рынках. У сувязі з гэтым распрацаваная БУТБ платформа імпартазамяшчэння можа стаць для башкартастанскіх экспарцёраў дадатковым каналам збыту.

«На фоне высокага попыту на сельгаспрадукцыю за мяжой нашы прадпрыемствы вельмі зацікаўлены ў нарошчванні экспарту сланечнікавага алею, шроту і макухі, а таксама збожжавых і бабовых культур. Наколькі мне вядома, гэтыя тавары запатрабаваныя і ў Беларусі, таму лічу дадзены напрамак супрацоўніцтва адным з найбольш перспектыўных. Акрамя таго, значную долю ў структуры экспарту Башкартастана займае хімічная прадукцыя, вырабы з пластмас і каучуку. Заяўкі на продаж гэтых таварных пазіцый можна было б размясціць на біржавой пляцоўцы імпартазамяшчэння і тым самым пашырыць асартымент імпартазамяшчальнай прадукцыі, ужо даступнай для набыцця», – лічыць Рыта Акчурына. 

Башкортостан поучаствует в поставках импортозамещающих товаров в Беларусь

У сваю чаргу начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій прапанаваў не абмяжоўвацца экспартам у Беларусь і прапрацаваць магчымасць закупак імпартазамяшчальных тавараў беларускай вытворчасці, тым больш што многія з іх ужо прадстаўлены на гандлёвай платформе біржы. 

Башкортостан поучаствует в поставках импортозамещающих товаров в Беларусь

«Найперш гэта прадукцыя машынабудавання, абсталяванне, будматэрыялы і тэкстыль. На біржы акрэдытаваны вядучыя вытворцы гэтых тавараў, гатовыя аператыўна адгрузіць неабходныя аб'ёмы ў адрас спажыўцоў з Башкартастана. Больш за тое, нават калі патрэбны вам аналаг імпартнай прадукцыі адсутнічае ў электронным каталогу імпартазамяшчэння, яго можна прывезці або вырабіць пад заказ, размясціўшы адпаведную заяўку. Такая опцыя даступная толькі на нашай пляцоўцы», – падкрэсліў прадстаўнік БУТБ.

.