Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

17 і 18 лістапада 2022 года адбудуцца гадавыя біржавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2023 года

04.10.2022

Парадак папярэдняй падачы заявак і допуску пакупнікоў да гадавых біржавых таргоў праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і правядзення гадавых біржавых таргоў дзелавой драўнінай у нарыхтаваным выглядзе на ўнутраным рынку ў ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (далей — Палажэнне), зацверджанага пратаколам пасяджэння каардынацыйнага. рады па біржавым гандлі ад 02.05.2017 № 32/11пр і мае шэраг асаблівасцяў:

  • пакупнікі не пазней за 10 кастрычніка бягучага каляндарнага года павінны падаць у гандлёвую сістэму біржы (пасродкам загрузніка заявак WoodBidLoader) папярэднія заяўкі на куплю дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе ў разрэзе сартыментаў, аб’ёмаў (паказваецца агульнае гадавое запатрабаванне) і ўмоў пастаўкі (падпункт 2.3 Палажэння).
    Звесткі аб гадавой патрэбнасці неабходна падаць на спецыяльна створаную для гэтых мэт асобную гандлёвую сесію ад 15.10.2022 № 8347 «Падача звестак аб гадавой патрэбнасці ў драўніне ў нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2023 года».
  • допуск пакупнікоў на гадавыя біржавыя таргі да набыцця асобных відаў сартыментаў дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе ажыццяўляецца ў залежнасці ад іх выкарыстання па прызначэнні ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў (падпункт 5.1. Палажэнні).
.