Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Вялікабрытанія і Кітай – самыя хуткарослыя рынкі збыту піламатэрыялаў праз БУТБ

08.04.2021

У I квартале 2021 г. Вялікабрытанія і Кітай сталі самымі хуткарослымі рынкамі збыту піламатэрыялаў праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ). За названы перыяд на брытанскі рынак рэалізавана 8,5 тыс. куб. м пілапрадукцыі на суму больш за 2 млн USD. Такім чынам, у натуральным выразе пастаўкі выраслі ў 3 разы, а ў вартасным – у 6 разоў. Высокая станоўчая дынаміка была характэрная і для кітайскага напрамку. Так, за студзень-сакавік бягучага года беларускія экспарцёры рэалізавалі ў Кітай праз біржавую пляцоўку 24,8 тыс. куб. м піламатэрыялаў на суму 5,4 млн USD, перасягнуўшы леташнія паказчыкі ў 1,5 і ў 2 разы адпаведна.

«Ключавую ролю тут адыграў прыход на біржу буйных імпарцёраў пілапрадукцыі са Злучанага Каралеўства і Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія атрымалі магчымасць набываць на адной гандлёвай пляцоўцы адразу ўвесь патрэбны ім аб'ём тавару. Яшчэ адзін важны момант – здзелкі заключаюцца непасрэдна паміж вытворцамі і канчатковымі спажыўцамі, што выгадна абодвум бакам. Акрамя таго, для кітайскіх пакупнікоў рэгулярна праводзяцца спецыялізаваныя гандлёвыя сесіі, у рамках якіх рэалізуюцца лоты піламатэрыялаў з дастаўкай да пунктаў прызначэння на тэрыторыі Кітая. Пры неабходнасці аналагічныя таргі можна будзе арганізаваць і для брытанскіх удзельнікаў», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

У цэлым у I квартале 2021 г. піламатэрыялы на біржавых таргах куплялі кампаніі з 23 краін. У тройку найбуйнейшых пакупнікоў традыцыйна ўвайшлі Літва, Германія і Латвія.

Даведачна. Па ітогам I квартала 2021 г. сумарны экспарт ўсіх відаў лесапрадукцыі праз БУТБ (піламатэрыялы, драўляныя слупы і калы, дранка, паліўныя гранулы і г.д.) склаў 111,8 млн USD, што на 45% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.


.