Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

У студзені экспарт піламатэрыялаў праз БУТБ вырас на 27%

23.02.2021

Па выніках біржавых таргоў у студзені 2021 г. экспарт піламатэрыялаў праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) дасягнуў 30,3 млн USD, што на 27% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Асноўнымі рынкамі збыту былі Германія, Латвія і Літва. Кампаніі з гэтых краін закупілі беларускую пілапрадукцыю на агульную суму 24,4 млн USD. У лік найбуйнейшых пакупнікоў беларускіх піламатэрыялаў таксама ўвайшлі Азербайджан, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Польшча, Славакія і Эстонія. Найбольшым попытам у замежных удзельнікаў таргоў карысталіся нарыхтоўкі драўляныя для экспарту.

«У бягучым годзе плануецца працягнуць распачатую працу па пашырэнню геаграфіі продажаў прадукцыі дрэваапрацоўкі. У прыватнасці, асаблівая ўвага цяпер надаецца кітайскаму рынку. З гэтай мэтай арганізавана спецыяльная гандлёвая сесія, у рамках якой рэалізуюцца лоты піламатэрыялаў з дастаўкай тавару ў кантэйнерах да марскіх партоў і чыгуначных станцый на тэрыторыі Кітая.Па гэтай схеме з пачатку года ўжо рэалізавана пілапрадукцыя на суму каля 2,4 млн USD. Таму зафіксаваны ў студзені рост экспартных паказчыкаў у пэўнай ступені абумоўлены павелічэннем паставак лесаматэрыялаў у краіны Азіі і Паўночнай Еўропы, якія раней набывалі беларускія тавары пераважна праз пасярэднікаў», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Варта адзначыць, што 3 сакавіка 2021 г. на БУТБ адбудзецца другая ў гэтым годзе спецыяльная гандлёвая сесія для кітайскага рынку.Зараз ідзе прыём заявак ад удзельнікаў таргоў, пры гэтым з боку пакупнікоў назіраецца падвышаная актыўнасць.

.