Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Украіна пачала купляць беларускае сухое малако на БУТБ

02.08.2021

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) заключаны першыя здзелкі па экспарту сухога малака ва Украіну. Па выніках двух гандлёвых сесій украінская кампанія набыла ў беларускага вытворцы сухое абястлушчанае малако агульным аб'ёмам 80 т на суму 216 тыс. USD. Раней украінскія ўдзельнікі пераважна набывалі на БУТБ лом металаў, будматэрыялы, муку і насенне раслін, а да айчыннай малочнай прадукцыі цікавасці не дэманстравалі.

«Украіна уваходзіць у першую пяцёрку краін па колькасці акрэдытаваных на біржы кампаній. Пры гэтым за першае паўгоддзе колькасць украінскіх удзельнікаў павялічылася на 16% і склала 326. Істотна вырас і біржавы тавараабарот з Украінай: па выніках 6 месяцаў ён дасягнуў 24,6 млн USD, што на 58% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 г. Здзелкі па закупцы беларускага сухога малака ўкраінскай кампаніяй – знакавая падзея з пункту гледжання дыверсіфікацыі экспарту. Гэтаму, перш за ўсё, паспрыяла актыўная праца біржы па прыцягненню на таргі новых пакупнікоў з Украіны. У прыватнасці, кампанія, якія заключыла здзелку, з'яўляецца буйным імпарцёрам сельгаспрадукцыі на ўкраінскі рынак. У той жа час важную ролю адыграла гнуткая збытавая палітыка беларускіх малакаперапрацоўшчыкаў, якія змаглі прапанаваць сваю прадукцыю па канкурэнтаздольнай цане. Як паказвае практыка, за пробнай закупкай звычайна ідуць здзелкі значна большага аб'ёму. Разлічваем на падобны сцэнар і ў гэтым выпадку», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

У цэлым за 1-е паўгоддзе 2021 г. экспарт сухога малака праз БУТБ павялічыўся ў 4,5 разы. Асноўнымі пакупнікамі дадзенай прадукцыі былі рэзідэнты Расійскай Федэрацыі.

.