Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Стаўрапольскі край зацікаўлены ў развіцці біржавога гандлю прадукцыяй сельскай гаспадаркі з Рэспублікай Беларусь

04.11.2021

Перспектывы арганізацыі біржавога гандлю прадукцыяй аграпрамысловага комплексу паміж Беларуссю і Стаўрапольскім краем плануецца абмеркаваць у рамках першага беларуска-расійскага біржавога семінара «Рынак вытворчасці і спажывання сельскагаспадарчай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі», які адбудзецца 9-10 лістапада 2021 г. на базе Беларускай універсальнай. таварнай біржы (БУТБ). З гэтай мэтай Цэнтрам падтрымкі экспарту Стаўрапольскага краю пры садзейнічанні Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь арганізуецца візіт дэлегацыі дзелавых колаў гэтага рэгіёна Расіі ў г. Мінск.

Паводле слоў начальніка цэнтра Аліны Эюпавай, Беларусь уваходзіць у лік асноўных гандлёвых партнёраў Стаўрапольскага краю, а выкарыстанне біржавой пляцоўкі будзе садзейнічаць росту ўзаемнага тавараабароту і дыверсіфікацыі яго структуры.

«Наша арганізацыя, перш за ўсё, прадстаўляе інтарэсы малога і сярэдняга бізнесу, таму адна з нашых першарадных задач – дапамагчы невялікім прыватным прадпрыемствам выйсці са сваёй прадукцыяй на знешнія рынкі. Прыкладна тым самым займаецца і беларуская біржа, забяспечваючы прамы кантакт паміж вытворцамі і спажыўцамі тавараў з Беларусі і іншых краін. Тут нашы інтарэсы поўнасцю супадаюць. У сувязі з гэтым спадзяемся, што біржавая пляцоўка стане для стаўрапольскіх кампаній «адным акном», праз якое яны атрымаюць доступ не толькі на беларускі рынак, але і змогуць паспяхова гандляваць з краінамі Еўропы, Азіі і Блізкага Усходу, дзе дастаткова складана весці бізнес, не маючы ўласнай тавараправоднай сеткі. У Стаўрапольскім краі добра развіта маслатлушчавая прамысловасць, а таксама вытворчасць мясамалочнай прадукцыі і збожжа. Упэўнена, што ўсе гэтыя тавары будуць карыстацца попытам на біржавых таргах», – лічыць Аліна Эюпава.

Акрамя прадпрымальнікаў са Стаўрапольскага краю, заяўкі на ўдзел у беларуска-расійскім біржавым семінары падалі прадстаўнікі бізнесу з Бранскай, Варонежскай, Ленінградскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцей Расіі, а таксама з Рэспублікі Мардовія. Акрамя таго, праграмай мерапрыемства прадугледжана наведванне міжнароднай выставы «ПрадЭкспа-2021» і вытворча-лагістычнага комплексу «Белагратэрмінал».

.