Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Попыт на беларускую пілапрадукцыю ў Кітаі будзе расці

11.03.2021

Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар кітайскай кампаніі Taomu Co. Ltd г-н Лінь Суянь падчас тэлемаста па пытаннях экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі, арганізаванага Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ).

Taomu Co. Ltd з'яўляецца буйным імпарцёрам піламатэрыялаў і са снежня мінулага года актыўна ўдзельнічае ў таргах на беларускай біржавой пляцоўцы. Па словах г-на Лінь Суяня, цяпер кітайскі рынак паскоранымі тэмпамі аднаўляецца ад наступстваў пандэміі, што суправаджаецца значным павелічэннем спажывання імпартнай драўніны, у тым ліку беларускай.

«Мы чакаем далейшы рост попыту на вырабленыя ў Беларусі піламатэрыялы, таму ў нашых бліжэйшых планах – павялічыць аб'ёмы закупак гэтай прадукцыі на біржавых таргах. Для нас важна, што біржавая пляцоўка дазваляе купляць драўніну практычна ў неабмежаванай колькасці адразу ў некалькіх пастаўшчыкоў, і мы заўсёды можам сфармаваць патрэбную нам партыю. Пры гэтым мы істотна эканомім час, бо каб загрузіць піламатэрыяламі 40 вагонаў нам спатрэбілася б не адзін тыдзень на пошук патэнцыйных прадаўцоў і перамовы з імі. На біржы мы набылі гэты аб'ём менш чым за дзве гадзіны», – заявіў кітайскі бізнесмен.


Спрос на белорусскую пилопродукцию в Китае будет расти

Кіраўнік Taomu Co. Ltd таксама станоўча ацаніў рэалізаваны на БУТБ механізм суправаджэння біржавых здзелак, адзначыўшы, што за ўвесь час працы на біржы яго кампанія ні разу не сутыкнулася з якімі-небудзь праблемамі.

«Купляючы піламатэрыялы на БУТБ, мы мінімізуем свае камерцыйныя рызыкі. Біржа строга кантралюе выкананне абавязацельстваў па здзелках, таму мы заўсёды ўпэўненыя, што атрымаем тавар належнай якасці і ў абумоўленыя тэрміны. Натуральна, пры гандлі па-за біржай ніхто такіх гарантый не прадаставіць. Менавіта з гэтай прычыны для выхаду на беларускі рынак мы абралі біржавую пляцоўку», – падкрэсліў г-н Лінь Суянь.