Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Расія ўвайшла ў тройку найбуйнейшых экспартных рынкаў БУТБ

16.03.2021

Па выніках працы ў студзені-лютым 2021 г. расійскія кампаніі ўвайшлі ў тройку лідэраў па закупках тавараў на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

Сума біржавых здзелак, заключаных расійскімі ўдзельнікамі таргоў за названы перыяд, амаль у 3 разы перавысіла паказчык 2020 г. і склала 12 млн USD. Гэта дазволіла Расіі заняць месца Германіі ў спісе трох найбуйнейшых экспартных рынкаў БУТБ. Першыя два радкі ў гэтым рэйтынгу захавалі за сабой Літва і Латвія з сумамі здзелак 32 млн USD і 18 млн USD адпаведна.

Як адзначылі ў прэс-службе БУТБ, рост экспарту беларускіх тавараў у Расійскую Федэрацыю з'яўляецца вынікам цэлага комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прывабнасці біржавой пляцоўкі для расійскага бізнэсу.

«Спрашчэнне працэдуры акрэдытацыі, рэгулярныя вэбінары і анлайн-прэзентацыі для прадстаўнікоў расійскіх дзелавых колаў, а таксама кропкавыя візіты на вядучыя прамысловыя, дрэваапрацоўчыя і аграрныя прадпрыемствы ў розных рэгіёнах Расіі забяспечылі неабходны кумулятыўны эфект. У выніку з пачатку года на біржы акрэдытаваліся 30 новых кампаній з Расіі, якія актыўна купляюць айчынную мяса-малочную прадукцыю, рапсавы алей і будаўнічыя матэрыялы, а таксама здзяйсняюць транзітныя здзелкі па рэалізацыі ўласных тавараў у трэція краіны. Пры гэтым важна, што па многіх таварных пазіцыях павелічэнне экспартных паказчыкаў назіраецца як у вартасным, так і ў натуральным выразе», – падкрэслілі ў прэс-службе БУТБ.

Станоўчы ўплыў на дынаміку біржавога гандлю з Расійскай Федэрацыяй таксама аказвае цеснае супрацоўніцтва БУТБ з Гандлёвым прадстаўніцтвам РФ у Рэспубліцы Беларусь. Толькі за апошні месяц прадстаўнікі біржы прынялі ўдзел у 10 анлайн-канферэнцыях, арганізаваных гандлёвым прадстаўніцтвам, дзякуючы чаму пра магчымасці беларускай біржавой пляцоўкі даведаліся сотні кампаній з Бранскай, Калінінградскай, Пермскай, Пскоўскай, Смаленскай і Чэлябінскай абласцей Расіі.