Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Развіццё біржавога гандлю паміж Беларуссю і Башкартастанам будзе садзейнічаць росту ўзаемнага тавараабароту

08.12.2021

«Практыка паказвае, што актыўнае выкарыстанне біржавога механізму ў трансгранічным гандлі станоўча ўплывае на аб'ёмы тавараабароту паміж краінамі, садзейнічае дыверсіфікацыі яго структуры і стварае спрыяльнае асяроддзе для ўмацавання дзелавых кантактаў».


Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Аляксандр Асмалоўскі, выступаючы на практычным семінары для дзелавых колаў Башкартастана, арганізаваным пры садзейнічанні Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскага экспартнага цэнтра. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 70 башкірскіх кампаній з розных сектароў эканомікі: ад чорнай металургіі і нафтахіміі да сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці.

Па словах кіраўніка БУТБ, аб эфектыўнасці біржавой пляцоўкі як інструмента гандлю сведчыць дынаміка тавараабароту з рэгіёнамі Расіі, якая на працягу ўсяго 2021 г. дэманструе ўстойлівы ўзыходзячы трэнд.


«З пачатку года аб'ёмы біржавога гандлю з расійскімі рэгіёнамі істотна выраслі – па некаторых кірунках у разы. Напрыклад, тавараабарот з Маскоўскай вобласцю ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся ўдвая. Беларускія прадпрыемствы пастаўлялі туды сметанковае масла, муку, друз і гарбарны паўфабрыкат, у той час як у імпарце пераважалі сталёвыя трубы, ліставы пракат і кабельна-правадніковая прадукцыя. Аналагічны тэмп росту назіраецца і па Ленінградскай вобласці – галоўным чынам за кошт экспарту цэменту і закупак вугалю для патрэб беларускага прамысловага сектара і чыгункі. На жаль, кампаніі з Башкірыі на біржы ў гэтым годзе не гандлявалі, хоць у суседняй Чэлябінскай вобласці ў нас акрэдытаваны 64 удзельніка, а сума заключаных імі здзелак дасягнула 76 млн USD. Іншымі словамі, у нас ёсць значны рэзерв для актывізацыі ўзаемадзеяння, прычым не толькі ў частцы экспарту і імпарту, але і транзітнага гандлю», – упэўнены Аляксандр Асмалоўскі.


У сваю чаргу гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў адзначыў, што нягледзячы на тое, што Беларусь займае трэцяе месца па аб'ёму тавараабароту з Башкартастанам, уступаючы толькі Кітаю і Казахстану, магчымасці для актывізацыі ўзаемнага гандлю яшчэ далёка не вычарпаны. У сувязі з гэтым біржа можа стаць дадатковым інструментам для башкірскіх кампаній, якія хацелі б весці бізнес на беларускім рынку або ў трэціх краінах.


«Біржа невыпадкова ўваходзіць у лік нашых ключавых партнёраў у Беларусі. Крыху менш чым за за год сумеснай працы мы змаглі знайсці надзейных партнёраў для шматлікіх расійскіх кампаній, прычым як буйных гульцоў, так і невялікіх прадпрыемстваў. Сёння яны паспяхова рэалізуюць свае тавары на біржавой пляцоўцы, якая адкрыла для іх «акно» не толькі на беларускі рынак, але і ў іншыя краіны. Таму, калі да нас звяртаюцца расійскія экспарцёры з просьбай аказаць садзейнічанне ў арганізацыі паставак у Рэспубліку Беларусь, мы адназначна рэкамендуем таварную біржу як правераны часам канал збыту, які можна выкарыстоўваць і ў дадатак да існуючай тавараправоднай сеткі, і як асноўны інструмент гандлю», – падкрэсліў Юрый Залатароў.