Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Рапсавы алей забяспечыла 65% экспарту сельгаспрадукцыі праз БУТБ

16.04.2021

Па выніках I квартала 2021 г. рапсавы алей стала самым запатрабаваным таварам сельскагаспадарчай групы ў замежных кампаній, якія гандлююць на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). На яго прыйшлося каля 65% ад агульнай сумы экспартных здзелак у сельгас сегменце біржавога рынку. За названы перыяд замежныя ўдзельнікі таргоў набылі 25,3 тыс. т прадукцыі перапрацоўкі рапсу на суму 23,5 млн USD. Такім чынам, у натуральным выразе продажы выраслі ў 4,5 разы, а ў вартасным – у 5,6 разы. Росту экспартных паставак паспрыяла не толькі павелічэнне колькасці пакупнікоў з асноўных краін-імпарцёраў, але і выхад на новыя рынкі.

«У I квартале беларускі рапсавы алей у асноўным пастаўляўся ў краіны Прыбалтыкі і Швейцарыю. Гэтыя рынкі забяспечылі больш за дзве траціны экспартных продажаў. Разам з тым з'явіліся і новыя перспектыўныя напрамкі – Кітай, Польшча і Расія. Ёмістасць гэтых рынкаў значна перавышае экспартныя магчымасці айчынных вытворцаў, таму зараз вядзецца актыўная работа па прыцягненню на біржавую пляцоўку пастаўшчыкоў рапсавага алею з іншых краін для здзяйснення транзітных здзелак. За студзень-сакавік сума такіх здзелак ўжо дасягнула за 1,2 млн USD і працягвае павялічвацца», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

Высокія тэмпы росту экспарту рапсавага алею назіраюцца на БУТБ з канца 2019 г. За 2020 г. сума экспартных здзелак з гэтай прадукцыяй павялічылася ў 2,6 разы – з 15,7 млн USD да 41,2 млн USD. Пры гэтым захоўваецца высокая станоўчая дынаміка: за I квартал бягучага года ўжо рэалізавана больш за палову леташняга аб'ёму.

.