Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Прадаўцы лесапрадукцыі і цэменту ўзначалілі рэйтынг экспарцёраў на БУТБ

20.04.2021

У тройку найбуйнейшых экспарцёраў тавараў праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) па выніках I квартала 2021 г. увайшлі УП «Беллесэкспарт» (спецэкспарцёр Міністэрства лясной гаспадаркі), ГП «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» і УП «Віцебская лесапільня». У параўнанні са студзенем-сакавіком 2020 г. агульная сума экспартных здзелак, заключаных гэтымі кампаніямі, павялічылася на 29% і склала 78,3 млн USD. Такім чынам, лідэры рэйтынгу экспарцёраў забяспечылі каля паловы ўсіх экспартных паставак праз БУТБ.

«На долю лесапрадукцыі прыйшлося 67% ад агульнага аб'ёму экспарту ў I квартале, так што цалкам лагічна, што вядучымі экспарцёрамі сталі прадпрыемствы лесапрамысловага комплексу. Зараз на знешнія рынкі ў асноўным пастаўляюцца піламатэрыялы, аднак з улікам папулярнасці «зялёнай энергетыкі» у краінах Еўропы чакаецца рост попыту і на беларускія паліўныя гранулы», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Пры гэтым у якасці станоўчага моманту адзначаецца актыўны ўдзел у біржавых таргах Беларускай цэментнай кампаніі, што дазволіла ёй заняць другі радок у рэйтынгу экспарцёраў, якія працуюць на БУТБ.

«Дыверсіфікацыя экспартных паставак зніжае знешнегандлёвыя рызыкі, таму мы вітаем пашырэнне долі цэменту ў структуры экспартных здзелак. Па выніках першых трох месяцаў бягучага года экспарт гэтай прадукцыі праз біржавую пляцоўку вырас без малога ў 5 разоў, да 10,2 млн USD. Высокая дынаміка абумоўлена зацікаўленасцю БЦК ў знявзаключэнні доўгатэрміновых кантрактаў з пастаўкай на працягу года. Таму калі такая збытавая палітыка будзе прымяняцца і ў будучыні, можна прагназаваць далейшае павелічэнне біржавых продажаў цэменту на экспарт», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

.