Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Прадпрыемствы Ленінградскай вобласці маюць намер прадаваць на БУТБ кандытарскія вырабы, упаковачныя матэрыялы і мэблю

01.12.2021

Аб гатоўнасці выстаўляць на біржавыя таргі кандытарскія вырабы, упаковачныя матэрыялы і мэблю ўласнай вытворчасці заявілі прадстаўнікі расійскіх кампаній, якія наведвалі цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у складзе бізнес-дэлегацыі Ленінградскай вобласці. Візіт адбыўся 30 лістапада 2021 г. пры садзейнічанні Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Цэнтра падтрымкі экспарту Ленінградскай вобласці. Арганізаваць таргі названай прадукцыяй плануецца на электроннай B2B-пляцоўцы БУТБ, дзе ўжо паспяхова рэалізуюцца такія тавары. У прыватнасці, здзелкі па закупцы офіснай мэблі, прадуктаў харчавання і розных відаў упакоўкі заключаюцца практычна штотыдзень. Адной толькі шакаладнай глазуры за апошнія некалькі месяцаў прададзена на 1 млн BYN. Што датычыцца прадукцыі ленінградскіх вытворцаў, то патэнцыйнымі пакупнікамі могуць стаць беларускія прадпрыемствы і арганізацыі дзяржаўнай формы ўласнасці, якія выкарыстоўваюць біржавую пляцоўку ў якасці альтэрнатывы традыцыйным закупачным працэдурам. 

Прадпрыемствы Ленінградскай вобласці маюць намер прадаваць на БУТБ кандытарскія вырабы, упаковачныя матэрыялы і мэблю

«Інтэлектуальны функцыянал біржавой B2B-пляцоўкі дазваляе ў аўтаматычным рэжыме інфармаваць патэнцыйных пакупнікоў аб з'яўленні новых заявак на продаж тавара, які яны ўжо набывалі раней. На практыцы гэта значыць, што пры размяшчэнні ў гандлёвай сістэме аферты ад ленінградскага вытворцы офісных крэслаў усе арганізацыі, якія складалі здзелкі па закупцы аналагічнай мэблі, атрымаюць адпаведнае апавяшчэнне. Таму для расіян гэта магчымасць без затрат на маркетынг устанавіць кантакт з мэтавай аўдыторыяй у Беларусі. У сваю чаргу беларускія спажыўцы атрымліваюць доступ да прапановаў расійскіх заводаў-вытворцаў, што ў большасці выпадкаў дазваляе прыкметна эканоміць на закупцы», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ

Прадпрыемствы Ленінградскай вобласці маюць намер прадаваць на БУТБ кандытарскія вырабы, упаковачныя матэрыялы і мэблю

Зараз на БУТБ акрэдытаваны 296 суб'ектаў гаспадарання Ленінградскай вобласці РФ, каля трэці з якіх рэгулярна ўдзельнічаюць у таргах. Праз біржавую пляцоўку ў гэты рэгіён у асноўным пастаўляецца партландцэмент і мясамалочная прадукцыя, а закупляюцца пераважна вырабы з чорных металаў і вугаль.


.