Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Прадпрыемствы Курскай вобласці РФ плануюць працаваць на беларускім рынку праз БУТБ

01.04.2021

Перспектывы павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю Рэспублікі Беларусь з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі абмеркаваны 31 сакавіка 2021 г. у ходзе анлайн-канферэнцыі, арганізаванай Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Курскай гандлёва-прамысловай палатай.

Выступаючы перад удзельнікамі канферэнцыі, кіраўнік Гомельскага філіяла Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Рыгор Гінсар адзначыў шырокія магчымасці для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Курскай вобласцю за кошт прымянення біржавога механізму і прапанаваў курскім прадпрымальнікам ўзяць на ўзбраенне гэты інструмент. Па словах прадстаўніка БУТБ, сёлета расійскія кампаніі сталі прыкметна больш актыўна ўдзельнічаць у біржавых таргах, што станоўча адбілася на аб'ёмах здзелак.

«Агульная сума ўсіх здзелак, заключаных рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі ў студзені-сакавіку 2021 г., склала без малога 38 млн USD. У параўнанні з тым жа перыядам мінулага года маем рост у 1,8 разы. Важную ролю ў павелічэнні паказчыкаў біржавога тавараабароту адыграла ў тым ліку і цеснае супрацоўніцтва з бліжэйшымі да Беларусі рэгіёнамі Расіі. У першую чаргу гэта Смаленская, Бранская і Пскоўская вобласці. Спадзяемся, што і з Курскай вобласцю атрымаецца наладзіць не менш эфектыўнае ўзаемадзеянне», – лічыць Рыгор Гінсар. 

Прадпрыемствы Курскай вобласці РФ плануюць працаваць на беларускім рынку праз БУТБ

Па выніках анлайн-канферэнцыі шэраг прадпрыемстваў Курскай вобласці выказалі гатоўнасць выставіць сваю прадукцыю на пляцоўку прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ. Так, прапрацоўваецца пытанне рэалізацыі абсталявання для харчовай прамысловасці, высокатэхналагічных гумовых вырабаў, ўпаковачных матэрыялаў з паперы і гафрыраванага кардона.

.