Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Пляцоўку БУТБ рэкамендавалі для працы новасібірскім бізнесменам

26.02.2021

25 лютага ў ходзе анлайн-канферэнцыі «Экспарт у краіны ЕАЭС», арганізаванай міністэрствамі эканамічнага развіцця і прамысловасці і гандлю Новасібірскай вобласці, гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юры Залатароў і кіраўнік Цэнтра падтрымкі экспарту Смаленскай вобласці Максім Астапенка заклікалі прадстаўнікоў дзелавых колаў Новасібірска як мага шырэй выкарыстоўваць патэнцыял Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у гандлі з Рэспублікай Беларусь. Пры гэтым, паводле слоў расійскага боку, эфектыўнасць беларускай біржавой пляцоўкі пацвярджаюць шматлікія станоўчыя водгукі прадстаўнікоў бізнесу, якія ўжо ўзялі на ўзбраенне гэты механізм.

У прыватнасці, як паведаміў Максім Астапенка, у цяперашні час на БУТБ працуюць звыш 400 кампаній з Смаленскай вобласці. Для іх біржа стала дадатковым каналам збыту і закупкі тавараў, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў трэціх краінах дзякуючы магчымасці заключэння транзітных здзелак.


Онлайн-конференции «Экспорт в страны ЕАЭС»

У сваю чаргу член савета дырэктараў ГК «Інавацыйная Бізнес Група» Марына Глаголева пацвердзіла наяўнасць запытаў з боку прадпрыемстваў Новасібірскай вобласці на пошук дзелавых партнёраў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама іх цікавасць да прапанаваных беларускай біржай інструментаў і рашэнняў у сферы трансгранічнага гандлю.

Эканамічную сітуацыю ў Беларусі вачыма бізнес-аператараў і магчымасці біржы на канферэнцыі прадставіў намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла. У сваім выступе ён зрабіў акцэнт на важнасці захавання і развіцця кааперацыйных сувязей у перыяд пандэміі COVID-19 і перавагах біржавых механізмаў кантролю за выкананнем здзелак.

.