Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Піламатэрыялы на 2,6 млн USD рэалізаваны ў Кітай праз БУТБ

05.03.2021

Піламатэрыялы на агульную суму 2,6 млн USD рэалізаваны ў Кітайскую Народную Рэспубліку па выніках спецыяльная гандлёвай сесіі, якая адбылася на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). У грашовым выражэнні гэта самая буйная партыя піламатэрыялаў, прададзеная праз БУТБ з дастаўкай да пункта прызначэння на тэрыторыі Кітая.

Яшчэ адной адметнай асаблівасцю адбыўшыхся таргоў стаў высокі ўзровень канкурэнцыі паміж пакупнікамі, што дазволіла беларускім экспарцёрам за кошт росту цаны дадаткова зарабіць каля 220 тыс. USD.

«Кожны месяц для ўдзелу ў таргах лесапрадукцыяй на біржавой пляцоўцы акрэдытуюцца 2-3 новыя кампаніі з Кітая. Гэта спрыяе фарміраванню высокаканкурэнтнага асяроддзя і дазваляе беларускім дрэваапрацоўшчыкам рэалізоўваць піламатэрыялы на больш выгадных умовах. Таксама нельга не адзначыць рост цікавасці да біржавога механізму з боку прыватных лесапільняў. Для іх біржа – гэта магчымасць з мінімальнымі выдаткамі выйсці на кітайскі рынак, чым яны актыўна карыстаюцца», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Спецыяльныя гандлёвыя сесіі па рэалізацыі піламатэрыялаў на экспарт з дастаўкай у кантэйнерах да пункта прызначэння ў краіне пакупніка праводзяцца на БУТБ са снежня 2020 г. У выніку аб'ёмы паставак айчыннай пілапрадукцыі ў Кітай істотна павялічыліся і ў студзені-лютым склалі ў грашовым выразе амаль 5 млн USD .


.