Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Пасол Пакістана бачыць значны патэнцыял развіцця гандлю з Беларуссю праз пляцоўку БУТБ

04.08.2021

«Біржавая пляцоўка адкрывае сапраўды шырокія перспектывы для развіцця ўзаемнага гандлю паміж Пакістанам і Беларуссю. І я ўпэўнены, што павышэнне інфармаванасці пакістанскага бізнесу аб магчымасцях, якія прадстаўляюцца беларускай біржай, будзе спрыяць як росту экспарту пакістанскіх тавараў у вашу краіну, так і імпарту запатрабаванай у Пакістане прадукцыі з Беларусі».

DSCF5300.JPG

Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан ў Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдэр Хан падчас афіцыйнага візіту ў цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) 3 жніўня 2021 г.

На думку пакістанскага дыпламата, ва ўмовах пандэміі біржавы анлайн-гандаль здольны надаць імпульс беларуска-пакістанскаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і забяспечыць спрыяльную глебу для ўмацавання дзелавых сувязяў паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін.

DSCF5311.JPG

«Тавараабарот Пакістана і Беларусі пакуль не вельмі вялікі – каля 55 млн USD за 2020 г. Разам з тым я бачу значны патэнцыял для нарошчвання гэтага паказчыка, у тым ліку шляхам больш актыўнага выкарыстання біржавога механізму. Як вядома, Пакістан з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў рысу, пшаніцы і іншых збожжавых культур. Таксама ў нас вельмі развіта тэкстыльная прамысловасць. Я думаю, пакістанскім вытворцам было б цікава пастаўляць гэтыя тавары ў Беларусь ці іншыя краіны, зарэгістраваныя на вашай гандлёвай пляцоўцы. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы маглі б экспартаваць у Пакістан прадукцыю хіміі і нафтахіміі. У нас яна традыцыйна карыстаецца павышаным попытам», – адзначыў Саджад Хайдэр Хан.

DSCF5263.JPG

Са свайго боку старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі выказаў надзею, што візіт г-на Саджада Хайдэр Хана стане адпраўной кропкай для плённага ўзаемадзеяння біржы і Пасольства і пацвердзіў гатоўнасць аказаць неабходнае садзейнічанне па выхадзе пакістанскага бізнесу на біржавы таварны рынак Рэспублікі Беларусь.

DSCF5293.JPG

«Біржа сама знойдзе контрагентаў для пакістанскіх кампаній, якія захочуць працаваць на нашай пляцоўцы. Адна з нашых ключавых пераваг заключаецца ў тым, што мы пазбаўляем замежны бізнэс ад большасці праблем, звязаных з выхадам на беларускі рынак, і зводзім да мінімуму магчымыя рызыкі. Акрамя таго, мы гатовыя стаць своеасаблівым «трамплінам» для пакістанскіх вытворцаў, якія жадаюць пастаўляць свае тавары ў Еўрасаюз, дзе ў нас акрэдытаваныя каля 4 тыс. удзельнікаў. Мы называем гэта «транзітнымі здзелкамі», калі і прадавец, і пакупнік – нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Толькі за апошнія некалькі месяцаў гэтым механізмам ўжо паспяхова скарысталіся кампаніі з 5 краін. Пакістанскаму экспарцёру дастаткова выставіць заяўку на продаж, а ўсё астатняе біржа возьме на сябе», – падкрэсліў старшыня праўлення БУТБ.

DSCF5359.JPG

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб правядзенні шэрагу сумесных мерапрыемстваў для дзелавых колаў Пакістана з мэтай папулярызацыі біржавога механізму. У прыватнасці, у верасні 2021 г. плануецца арганізаваць семінар па біржавым гандлі для пакістанскіх бізнесменаў у рамках іх візіту ў Рэспубліку Беларусь, а таксама правесці пад эгідай Пасольства прэзентацыю БУТБ ў анлайн-фармаце.

.