Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Пакістанскі бізнес гатовы гандляваць з Беларуссю праз пляцоўку БУТБ

05.10.2021

«Біржавы гандаль можа надаць новы імпульс развіццю гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Пакістана. Магчымасць без пасрэднікаў гандляваць з вядучымі беларускімі прадпрыемствамі і быць упэўненым у тым, што кожная здзелка будзе абавязкова выканана, – гэта менавіта тыя перавагі, якія дазволілі ўсяго за 2 месяцы сабраць і прывезці ў Беларусь найбуйнейшую пакістанскую бізнес-дэлегацыю за ўсю гісторыю нашага супрацоўніцтва. Мне здаецца, гэта кажа пра многае».

Пакістанскі бізнес гатовы гандляваць з Беларуссю праз пляцоўку БУТБ

Такую заяву зрабіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан ў Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдер Хан, наведваючы цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) разам з дэлегацыяй дзелавых колаў Пакістана 4 кастрычніка 2021 г. Падобны пункт гледжання выказаў і старшыня Беларуска-Пакістанскага дзелавога савета Шахзад Сабір. Паводле яго слоў, электронныя інстументы і рашэнні, прапанаваныя беларускай біржай, асабліва запатрабаваны сёння, калі Пакістан ужо адаптаваўся да працы ва ўмовах пандэміі, а эканоміка краіны паступова выходзіць на этап ўстойлівага росту.

Пакістанскі бізнес гатовы гандляваць з Беларуссю праз пляцоўку БУТБ

«Цяпер наша краіна імкнецца актывізаваць узаемадзеянне з усімі гандлёвымі партнёрамі, і Рэспубліка Беларусь не выключэнне. Нягледзячы на досыць сціплы таваразварот паміж нашымі краінамі, мы бачым значны патэнцыял для развіцця ўзаемнага гандлю – у першую чаргу па такіх напрамках, як сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка, металургія і нафтахімія. Вядома, на гэта спатрэбіцца пэўны час, але я ўпэўнены, што выкарыстанне біржавой пляцоўкі дапаможа дасягнуць нашых мэтаў значна хутчэй. Бо на біржы, па сутнасці, прадстаўлены ўвесь беларускі прамысловы сектар і сельская гаспадарка. Гэта сур'ёзна спрашчае працу на вашым рынку для кампаній з Пакістана», – падкрэсліў бізнесмен.

Пакістанскі бізнес гатовы гандляваць з Беларуссю праз пляцоўку БУТБ

У сувязі з гэтым старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі пацвердзіў гатоўнасць біржы стаць «электронным мастом» паміж Беларуссю і Пакістанам і забяспечыць пакістанскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу.

Пакістанскі бізнес гатовы гандляваць з Беларуссю праз пляцоўку БУТБ

«Універсальнасць біржавога механізму праяўляецца ў тым, што мы можам эфектыўна арганізаваць гандаль любымі таварамі і на любым рынку. Менавіта таму наша пляцоўка карыстаецца попытам і ў вытворцаў металу ў Расіі, і ў гарбарных заводаў у Італіі і Вялікабрытаніі, і ў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Кітаі і Егіпце. У цэлым жа геаграфія біржавога гандлю на дадзены момант ахоплівае 68 краін. Спадзяюся, што ўжо ў бліжэйшы час агучаныя сёння планы пяройдуць у практычную плоскасць, і пакістанскія кампаніі таксама пачнуць прымяняць біржавыя інструменты. Безумоўна, мы будзем усяляк гэтаму садзейнічаць», – запэўніў кіраўнік БУТБ.

.