Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Olam International: біржавы гандаль садзейнічае дыверсіфікацыі экспарту беларускай малочнай прадукцыі

19.02.2021

«У перыяд высокага попыту на прадукты харчавання на сусветных рынках беларуская малочная прадукцыя мае ўсе шанцы «пацясніць» канкурэнтаў з Еўрасаюза і Новай Зеландыі. Пры гэтым выкарыстанне пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы будзе не толькі забяспечваць айчынным экспарцёрам максімальна выгадныя цэнавыя ўмовы, але і дапаможа пашырыць геаграфію знешняга гандлю. Біржавыя таргі асабліва эфектыўныя, калі рынак на ўздыме, а зараз менавіта гэты выпадак».

Такое меркаванне выказаў Аляксандр Казючыц – афіцыйны прадстаўнік ў Рэспубліцы Беларусь кампаніі Olam International (Сінгапур), якая з'яўляецца адным з сусветных лідэраў у галіне паставак і вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Эксперт таксама адзначае, што вядомасць малочнай прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі, паступова расце. У прыватнасці, шэраг дзелавых партнёраў Olam ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі рэгулярна цікавяцца закупкай менавіта беларускага сухога малака і сыроваткі.

«Да прыкладу, мы пастаўляем досыць вялікія аб'ёмы малакапрадуктаў у Бангладэш. Дык вось некаторыя мясцовыя пакупнікі спецыяльна заказваюць сухое малако беларускай вытворчасці. То бок, у іх ужо ёсць давер да брэнду «зроблена ў Беларусі», і яны гатовыя плаціць за яго. У цэлым, на мой погляд, Паўднёва-Усходняя Азія вельмі перспектыўны кірунак для беларускіх прадпрыемстваў, які можа стаць добрым дадаткам да рынку Расійскай Федэрацыі. Галоўнае – забяспечыць рытмічнасць паставак, строгі кантроль якасці, належную ўпакоўку і прапрацаваць аптымальную лагістыку. Дыверсіфікацыя экспартных рынкаў надзейна застрахуе беларускіх пастаўшчыкоў ад любых кан'юнктурных зменаў і дазволіць фарміраваць больш гнуткую збытавую палітыку», – лічыць прадстаўнік Olam International.

.