Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Аб'ёмы закупак вугалю на БУТБ у 2 разы перавысілі леташні паказчык

16.06.2021

За студзень-май на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) для патрэб унутранага рынку рэалізавана 510 тыс. т вугалю на суму 75,6 млн BYN. Гэта ў 2,2 разы больш у вартасным выразе, чым за той жа перыяд 2020 г., і ў 2,3 разы больш – у натуральным.

Асноўнымі пакупнікамі гэтай прадукцыі на біржавых таргах з'яўляюцца вытворцы цэменту, Беларуская чыгунка і цукровыя заводы. У якасці прадаўцоў вугалю выступаюць як беларускія кампаніі, так і замежныя пастаўшчыкі – пераважна з Расійскай Федэрацыі.

«Вугаль карыстаецца попытам у многіх галінах прамысловасці – ад чорнай металургіі да вытворчасці прадуктаў харчавання. На біржавых таргах рэалізуецца каменны вугаль і антрацыт, якія ў Рэспубліцы Беларусь не здабываюцца. На фоне росту прамысловай вытворчасці ў краіне патрэба ў вугле прыкметна павысілася, што прама прапарцыйна адбілася на аб'ёмах здзелак па дадзеным таварным кірунку. Пры гэтым айчынныя прадпрыемствы змаглі не толькі закупіць патрэбную ім колькасць тавару, але зэканоміць больш за 2,3 млн BYN за кошт канкурэнцыі сярод пастаўшчыкоў», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

Па выніках 5 месяцаў 2021 г. абарот секцыі металапрадукцыі БУТБ, у рамках якой праводзяцца таргі вуглём, склаў 794 млн BYN, што на 45% больш за аналагічны паказчык 2020 г. Каля 78% ад агульнай сумы здзелак забяспечылі закупкі чорных металаў і вырабаў з іх.

.