Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ заключана першая транзітная здзелка па продажы піламатэрыялаў

10.03.2021

9 сакавіка 2021 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) зафіксавана першая транзітная здзелка па рэалізацыі піламатэрыялаў. Контрагентамі выступілі гандлёвая кампанія з Літвы і вытворца пілапрадукцыі з Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Тавар рэалізаваны на ўмовах FCA з адгрузкай са склада грузаадпраўшчыка ў Бранскай вобласці.

Як растлумачылі ў прэс-службе БУТБ, так званыя «транзітныя здзелкі», якія заключаюцца двума кампаніямі-нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, сведчаць пра рост даверу да беларускай біржавой пляцоўцы з боку замежнага бізнесу і спрыяюць развіццю трансгранічнага біржавога гандлю.

«Выкарыстанне БУТБ як пляцоўкі для транзітных здзелак – гэта перспектыўны трэнд, які азначыўся ўжо некаторы час таму. Проста зараз ён набывае масавы характар, распаўсюджваючыся на новыя рынкі і новыя групы тавараў. Напрыклад, у канцы мінулага года былі зафіксаваны першыя транзітныя здзелкі па сухім малаку, а ў гэтым годзе – па рапсавым алеі і піламатэрыялах. Пашырылася і геаграфія ўдзельнікаў транзітных здзелак. Зараз гэтым механізмам рэгулярна карыстаюцца рэзідэнты Расіі, Эстоніі, Літвы і Латвіі», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.


.