Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ прайшлі рэкордныя таргі кармавымі дабаўкамі

12.04.2021

Кармавыя дабаўкі на суму больш за 7 млн BYN рэалізаваны ў ходзе біржавых таргоў сельгаспрадукцыяй на ўнутраны рынак, якія адбыліся на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Дадзеныя таргі сталі рэкорднымі па суме здзелак і аднымі з найбуйнейшых па колькасці ўдзельнікаў.

«Апроч беспрэцэдэнтнага аб'ёму, адной з ключавых асаблівасцяў мінулых таргоў кармавымі дабаўкамі стаў высокі ўзровень канкурэнцыі. У гандлёвай сесіі прынялі ўдзел 110 прадаўцоў і 60 пакупнікоў, якія здзейснілі 72 здзелкі. Пры гэтым дзякуючы зніжэнню кошту па шэрагу лотаў айчынным сельгаспрадпрыемствам ўдалося істотна зэканоміць на закупцы», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Прадстаўнікі біржы таксама адзначылі, што кармавыя дабаўкі ўваходзяць у лік самых запатрабаваных груп тавараў на БУТБ, а на фоне дынамічнага развіцця жывёлагадоўчай галіны попыт на гэту прадукцыю на біржавых таргах дэманструе прыкметны рост.

«За I квартал 2021 г. на БУТБ рэалізавана 27,5 тыс. т кармавых дабавак на агульную суму 46,4 млн BYN. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ём закупак павялічыўся на 63% у натуральным выражэнні і на 80% у вартасным. Улічваючы высокую актыўнасць прадаўцоў і пакупнікоў на працягу першай дэкады красавіка, ёсць падставы меркаваць, што ў бліжэйшай перспектыве узыходзячы трэнд захаваецца», – пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

.