Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ прайшлі буйныя таргі сметанковым маслам на экспарт

14.06.2021

Сметанковае масла на суму звыш 1,5 млн USD рэалізавана ў ходзе экспартных біржавых таргоў, што адбыліся на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Такім чынам, адносна сумы праведзеных здзелак дадзеныя таргі сталі найбуйнейшымі ў бягучым годзе па гэтым тыпе прадукцыі. У гандлёвай сесіі ўдзельнічалі 15 кампаній з Беларусі і іншых краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Здзелку заключыў удзельнік з Расійскай Федэрацыі.

На БУТБ адзначаюць, што ўсплёск цікавасці да беларускага сметанковага масла звязаны з дэфіцытам прапановы на сусветным рынку, які сфармаваўся на фоне росту аб'ёмаў закупак з боку найбуйнейшых імпарцёраў – Кітая, Расіі і ЗША.

«Для прадпрыемстваў-экспарцёраў рынкавая кан'юнктура цяпер вельмі спрыяльная. Цэны на малочную прадукцыю, і ў тым ліку сметанковае масла, растуць на працягу ўсяго 2021 г. Напрыклад, яшчэ ў сакавіку сметанковае масла тлустасцю 82,5% з пастаўкай на ўмовах FCA гандляваліся па 4,64 USD за 1 кг, а ў чэрвені – ужо па 5,13 USD за 1 кг. Гэта значыць цана павялічылася больш чым на 10%. Таму актыўнасць на таргах праяўляюць як прадаўцы, так і пакупнікі, што дазваляе падтрымліваць высокі ўзровень канкурэнцыі і забяспечваць максімальную эфектыўнасць біржавога механізму», – пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

У цэлым экспарт сельгаспрадукцыі праз БУТБ па выніках студзеня-мая вырас у 4,3 разы, да 52,7 млн USD. Найбольшая ўдзельная вага ў структуры продажаў на знешнія рынкі прыйшлася на прадукцыю перапрацоўкі алейных культур, сухое малако, сметанковае масла і дублёны паўфабрыкат «вет-блю».