Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ прайшлі найбуйнейшыя таргі гарбарнай прадукцыяй

14.09.2021

12 здзелак на агульную суму каля 500 тыс. USD заключаны па выніках экспартных біржавых таргоў дублёным паўфабрыката «вет-блю», якія адбыліся на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Дадзеная гандлёвая сесія стала найбуйнейшай у бягучым годзе.

«Рэгулярныя сесійныя таргі дублёным паўфабрыкатам на экспарт праводзяцца на біржавой пляцоўцы з 29 красавіка. За гэты час за мяжу рэалізаваная гарбарная прадукцыя на агульную суму 5,5 млн USD. Пакуль што лідэрам па закупках з'яўляецца Польшча з сумай здзелак за 2,1 млн USD. Другое і трэцяе месцы займаюць Вялікабрытанія і Расія з сумамі здзелак 1,3 млн USD і 1 млн USD адпаведна. Акрамя гэтага, скура «вет-блю» беларускай вытворчасці пастаўляецца ў Італію, Літву і Швейцарыю, дзе ў самыя кароткія тэрміны ўдалося знайсці патэнцыйных пакупнікоў і прыцягнуць іх на таргі», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Прадстаўнікі біржы таксама падкрэслілі, што ў цэлым у верасні актыўнасць замежных пакупнікоў на біржавых таргах паўфабрыкатам «вет-блю» прыкметна павысілася. Гэта пацвярджаюць і вынікі апошняй гандлёвай сесіі.

«Цяпер практычна за кожны выстаўлены на продаж лот ідзе канкурэнтная барацьба, а ў таргах удзельнічаюць кампаніі як мінімум з 3-4 краін. Пры гэтым выкупаецца ўся прапанаваная беларускімі гарбарнымі прадпрыемствамі прадукцыя. Калі казаць пра рынкавую кан'юнктуру, то сёння гэта адназначна рынак прадаўцоў, і яны гэтым паспяхова карыстаюцца», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

.