Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ прайшоў навучальны семінар для прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны

03.08.2021

Больш за 20 прадстаўнікоў прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»), прынялі ўдзел у навучальным семінары, які адбыўся 3 жніўня 2021 г. на базе цэнтральнага офіса Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

DSCF5247.JPG

Мерапрыемства арганізавана ў рамках рэалізацыі «дарожнай карты» па пераводзе экспартных таргоў нафтапрадуктамі, прадукцыяй хіміі і нафтахіміі на электронную пляцоўку БУТБ.

Удзельнікі семінара мелі магчымасць дэталёва азнаёміцца з інтэрфейсам і функцыянальнымі магчымасцямі біржавой гандлёвай сістэмы, вывучылі асаблівасці кожнага перыяду таргоў, а таксама атрымалі практычныя навыкі падачы заявак на продаж і рэагавання на контраферты патэнцыйных пакупнікоў. Пры гэтым па меры неабходнасці спецыялісты БУТБ давалі каментары і адказвалі на ўсе пытанні, якія ўзнікалі падчас навучання.

DSCF5238.JPG

Даведачна

Заснаваны ў 1997 г. канцэрн «Белнафтахім» аб'ядноўвае беларускія прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспартоўцы нафты, нафтапрадуктазабеспячэнні, хіміі і нафтахіміі, а таксама шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пусканаладачных арганізацый. Канцэрн вырабляе звыш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі, якая экспартуецца больш чым у 100 краін свету.

.