Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ прайшлі найбуйнейшыя таргі піламатэрыяламі на рынак Кітая

17.06.2021

Больш за 30 тыс. куб. м піламатэрыялаў іглічных парод з пастаўкай у кантэйнерах на ўмовах CFR (кошт і фрахт) на агульную суму 8,8 млн USD рэалізаваны на рынак Кітайскай Народнай Рэспублікі па выніках спецыяльных экспартных біржавых таргоў. Таргі прайшлі 16 чэрвеня 2021 г. на пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), стаўшы найбуйнейшымі за ўвесь час іх правядзення.

Спецыяльныя гандлёвыя сесіі па рэалізацыі піламатэрыялаў у Кітай праводзяцца на БУТБ са снежня 2020 г. пры падтрымцы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з мэтай дыверсіфікацыі экспартных паставак беларускай пілапрадукцыі з традыцыйнага напрамку – краін Еўрапейскага саюза – у іншыя перспектыўныя рэгіёны. Галоўная асаблівасць спецыяльных таргоў заключаецца ў тым, што лоты піламатэрыялаў выстаўляюцца на некалькіх базісах пастаўкі, што дазваляе пакупніку выбіраць найбольш зручны пункт прыёмкі тавару. Як правіла, гэта буйныя марскія парты і чыгуначныя станцыі.

«Спецыяльныя гандлёвыя сесіі сталі эфектыўным інструментам па прыцягненні кітайскіх кампаній на біржавую пляцоўку. Зараз у нас акрэдытаваны 45 рэзідэнтаў КНР. Прычым многія з іх – буйныя імпарцёры, якія дзякуючы біржавым таргам заўсёды могуць скамплектаваць партыю піламатэрыялаў патрэбнага аб'ёму. У сваю чаргу для беларускіх экспарцёраў – як дзяржаўных, так і прыватных – гэта магчымасць напрамую працаваць з высокамаржынальным кітайскім рынкам. За 5 месяцаў гэтага года на «кітайскіх спецсесіях» рэалізавана пілапрадукцыя на суму 8,4 млн USD, а з улікам апошняй сесіі – 17,2 млн USD. Для параўнання за ўвесь мінулы год агульны экспарт піламатэрыялаў у Кітай па выніках спецыяльных і звычайных гандлёвых сесій склаў 12,8 млн USD», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

.