Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ акрэдытавалася пяцітысячная кампанія-нерэзідэнт

04.03.2021

Кітайскае гандлёва-вытворчае прадпрыемства Wenzhou Ruijun Steel Co. Ltd стала пяцітысячнай замежнай кампаніяй, акрэдытаванай для ўдзелу ў таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Wenzhou Ruijun Steel плануе выкарыстоўваць біржавую пляцоўку для паставак у Беларусь металапракату і іншых вырабаў з чорных металаў, запатрабаваных прадпрыемствамі прамысловага сектара.

Як паведаміў генеральны дырэктар Wenzhou Ruijun Steel г-н Чжан Вэньшу, выхад на беларускую біржу абумоўлены імкненнем кампаніі пашырыць геаграфію продажаў і магчымасцю атрымаць доступ да найбуйнейшых беларускіх спажыўцоў металу.

«Час – найкаштоўнейшы рэсурс у любым бізнэсе, а тым больш у міжнародным гандлі, калі ад хуткасці выхаду на новы рынак нярэдка залежыць тая доля, на якую ты можаш прэтэндаваць. Таму з усіх варыянтаў «асваення» беларускага рынку мы выбралі менавіта біржавую пляцоўку, перш за ўсё з-за магчымасці аператыўна атрымаць доступ да нашай мэтавай аўдыторыі – прадпрыемстваў прамысловага і энергетычнага сектара. На пачатковым этапе плануем рэалізоўваць на таргах трубавую прадукцыю, а затым у залежнасці ад дынамікі продажаў і рынкавай кан'юнктуры будзем паступова пашыраць асартымент. Для нас біржа – новы, але вельмі цікавы вопыт», – заявіў кітайскі бізнесмен.

Wenzhou Ruijun Steel – 36-ая кітайская кампанія, акрэдытаваная на БУТБ, пры гэтым па тэмпах росту аб'ёмаў біржавых здзелак Кітай па выніках першых двух месяцаў года абышоў амаль усе асноўныя рынкі, з якімі Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе біржавы гандаль.

Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, павелічэнне долі кітайскіх кампаній у біржавым тавараабароце з'яўляецца адной з прыярытэтных задач біржы на бягучы год. У рамках яе дасягнення не толькі пашырана кола ўдзельнікаў таргоў з Кітая, але і асартымент тавараў, якія пастаўляюцца праз БУТБ на кітайскі рынак. У прыватнасці, у гэтым годзе разам з піламатэрыяламі стартавалі экспартныя здзелкі па такіх перспектыўным пазіцыях, як рапсавы алей, сухое малако і цукар.

.