Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Металавытворцы, дрэваапрацоўшчыкі і агракамбінаты ўзначалілі рэйтынг дзелавой актыўнасці БУТБ

18.01.2021

Верхнія радкі ў абноўленым рэйтынгу дзелавой актыўнасці за IV квартал 2020 г., апублікаваным Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ), занялі буйныя металургічныя заводы, нафтатранспартныя кампаніі, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы і аграхолдынгі. Рэйтынг разлічваецца зыходзячы з аб'ёму і колькасці здзелак, заключаных удзельнікам біржавых таргоў на працягу справаздачнага перыяду, і абнаўляецца па выніках кожнага квартала.

Так, самым актыўным прадаўцом па секцыі металапрадукцыі стаў адзін з вядучых расійскіх вытворцаў сталёвых зварных труб – АТ «Выксунскі металургічны завод», а пакупніком – айчыннае нафтатранспартнае прадпрыемства ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

Рэйтынг дзелавой актыўнасці па секцыі лесапрадукцыі ўзначалілі дзве літоўскія кампаніі – UAB Eurovesta і AB Klaipedos Mediena. Першая стала найбуйнейшым пакупніком беларускіх піламатэрыялаў, а другая – дранкі і драўняных адходаў.

У секцыі сельгаспрадукцыі на самай высокай пазіцыі ў рэйтынгу пакупнікоў размясцілася ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», якое набываля на біржавых таргах шрот алейных культур. У сваю чаргу самым актыўным прадаўцом стала падраздзяленне расійскай групы кампаній «Садружнасць» – ТАА «Садружнасць-агратрэйд», якое спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі рапсавага шроту.

Лідэрам сярод пакупнікоў у секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў стала ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», якое закупляе праз БУТБ абалонку для вырабу каўбас. Што тычыцца статусу найбуйнейшага прадаўца, то яго атрымала ЧП «ТігерЛесЭкспарт», якое займаецца пастаўкамі транспартна-пагрузнай тэхнікі для лясной галіны.

 

.