Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Магчымасці БУТБ у сферы электроннага гандлю прадстаўлены ў рамках ЭКСПА «Кітай - Еўразія»

26.08.2021

Патэнцыял развіцця электроннага біржавога гандлю паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай стаў цэнтральнай тэмай прэзентацыі Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) на міжнародным анлайн-форуме па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, які адбыўся ў рамках ЭКСПА «Кітай-Еўразія». У мерапрыемстве ўзяла ўдзел кіраўніцтва аргкамітэта і сакратарыята ЭКСПА «Кітай - Еўразія», а таксама першыя асобы прадпрыемстваў і арганізацый краін, якія з'яўляюцца ганаровымі гасцямі выставы: Азербайджана, Беларусі і Пакістана.

8516a58d46d92cdb2e1233b55892f1a5.jpg

Асаблівая ўвага ў ходзе прэзентацыі была нададзена практычным вынікам працы кітайскага бізнесу на біржавой пляцоўцы, а улічваючы высокую актыўнасць кітайскіх суб'ектаў гаспадарання на таргах, чакаецца, што біржавы механізм паслужыць «рухаючай сілай» у гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Кітая.

«Год таму на біржы былі акрэдытаваны 20 кітайскіх кампаній, а сёння іх ужо 52, прычым здзелкі здзяйсняюцца па ўсіх таварных кірунках: лесапрадукцыі, сельгаспрадукцыі, металапрадукцыі, прамысловым і спажывецкім таварам. У Беларусі кітайскія ўдзельнікі купляюць піламатэрыялы, рапсавы алей і цукар, у той час як на беларускі рынак з Кітая пастаўляецца пераважна чорны металапракат. У выніку за 7 месяцаў біржавы тавараабарот павялічыўся ў два з паловай разы і склаў 30,3 млн USD», – адзначаецца ў прэзентацыі.

2ab58ba8259a78ec0686b1536ae8c3c1.jpg

Пры гэтым важную ролю ў развіцці біржавога гандлю Беларусі і Кітая згуляла практыка правядзення на БУТБ спецыяльных экспартных гандлёвых сесій, арыентаваных на кітайскі рынак. Іх галоўная асаблівасць заключаецца ў тым, што на продаж выстаўляюцца беларускія тавары з дастаўкай да найбуйнейшых марскіх партоў і чыгуначных станцый на тэрыторыі КНР, што значна павышае іх прывабнасць для кітайскіх спажыўцоў.

.