Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Кітайскія аспіранты пазнаёміліся з дзейнасцю БУТБ

29.07.2021

29 ліпеня 2021 г. група кітайскіх аспірантаў, якія навучаюцца на кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта (БДТУ), наведала цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) для азнаямлення з асаблівасцямі функцыянавання біржавога таварнага рынку Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства арганізавана па просьбе адміністрацыі БДТУ ў мэтах папулярызацыі беларускай біржавы пляцоўкі і павышэння дасведчанасці кітайскіх дзелавых колаў аб магчымасцях вядзення бізнесу ў Беларусі.

DSCF5226.JPG

У рамках візіту на біржу кітайскія госці агледзелі «біржавую яму», дзе пад кіраўніцтвам біржавых маклераў праводзяцца біржавыя таргі, і пабывалі ў створаным на базе БУТБ музеі гісторыі біржавога гандлю.

DSCF5228.JPG

Разам з тым самым яркім пунктам у праграме наведвання БУТБ стала прэзентацыя асноўных напрамкаў дзейнасьці біржы. Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена вопыту працы БУТБ з рэзідэнтамі КНР. Сярод іншага адзначаны значны рост сумы і колькасці здзелак, якія заключаюцца кітайскімі кампаніямі, пашырэнне наменклатуры беларускіх тавараў, якія пастаўляюцца ў Кітай праз БУТБ, і паспяховы праект па арганізацыі спецыяльных гандлёвых сесій па рэалізацыі піламатэрыялаў на кітайскі рынак з лагістыкай дастаўкі да канчатковага пакупніка.

DSCF5232.JPG

З улікам высокай цікавасці да БУТБ з боку гасцей з Кітая практыку правядзення азнаямленчых візітаў прадстаўнікоў кітайскай бізнес-супольнасці на біржу плануецца працягнуць.