Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Карэлія зацікаўлена ў рэалізацыі малочнай прадукцыі праз БУТБ

12.11.2021

Зацікаўленасць у рэалізацыі сырога каровінага малака і іншай прадукцыі аграрнага комплексу на гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) выказаў у ходзе тэлемаста, арганізаванага па просьбе расійскага боку, намеснік Прэм'ер-міністра Урада Рэспублікі Карэлія – Міністр сельскай і рыбнай гаспадаркі Рэспублікі Карэлія Уладзімір Лабінаў.

Карэлія зацікаўлена ў рэалізацыі малочнай прадукцыі праз БУТБ

На яго думку, вопыт БУТБ у сферы біржавога гандлю сельгаспрадукцыяй можа быць выкарыстаны карэльскімі прадпрыемствамі з мэтай павышэння эфектыўнасці іх гандлёва-закупачнай дзейнасці.

«Паколькі сырое малако – скорапсавальны тавар і з улікам вялікіх адлегласцяў арганізаваць яго пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь было б праблематычна, нас у першую чаргу цікавіць магчымасць прымянення біржавога механізму пры рэалізацыі ў Карэліі малакасыравіны з бліжэйшых рэгіёнаў Расіі. Наколькі мне вядома, у Беларусі дастаткова дынамічна развіваецца біржавы гандаль сырым малаком, таму мы хацелі б пераняць гэты вопыт і паспрабаваць прадаваць праз вашу гандлёвую пляцоўку прадукцыю расійскіх малакавытворцаў. Зразумела, у далейшым, калі наш пілотны праект «узляціць», наменклатура тавараў, якія рэалізуюцца на біржавых таргах, будзе пашырацца», – заявіў Уладзімір Лабінаў.

Карэлія зацікаўлена ў рэалізацыі малочнай прадукцыі праз БУТБ

Са свайго боку старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі пацвердзіў гатоўнасць біржы супрацоўнічаць з Урадам Рэспублікі Карэлія не толькі ў частцы гандлю прадукцыяй АПК, але і па любых іншых таварных напрамках. Пры гэтым ён адзначыў, што расійскія кампаніі лідзіруюць па колькасці і аб'ёмах транзітных здзелак, таму ў ініцыятывы па рэалізацыі ў Карэліі малочнай сыравіны з Валагодскай, Калінінградскай, Пскоўскай і іншых абласцей Паўночна-Заходняй федэральнай акругі мае ўсе шанцы на поспех.

Карэлія зацікаўлена ў рэалізацыі малочнай прадукцыі праз БУТБ

«Транзітныя здзелкі, якія заключаюцца замежнымі кампаніямі на нашай электроннай пляцоўцы, з'яўляюцца адным з самых перспектыўных напрамкаў развіцця біржавога гандлю. Прычым у расійскіх удзельнікаў таргоў гэты механізм асабліва запатрабаваны. За студзень-кастрычнік яны ўжо рэалізавалі такім чынам прадукцыю на суму каля 6 млн USD. Што да таргоў сырым малаком, то гэта таварная пазіцыя з вялікім патэнцыялам, які мы паступова раскрываем. Так, калі ў 2019 г. на біржавых таргах было рэалізавана 14 тыс. т малочнай сыравіны, то за 2020 г. аб'ём продажаў склаў 125 тыс. т. Упэўнены, што ў гэтым годзе мы перасягнем і гэты парог. Цэнавая дынаміка таксама станоўчая, і ў параўнанні з 2019 г. кошт малака сартоў «Вышэйшы» і «Экстра» павялічыўся ў сярэднім у паўтара раза. Гэта значыць, што калі расійскія малаказатворцы прыйдуць на нашу пляцоўку, яны могуць разлічваць на істотны рост выручкі. Мала таго, мы гатовы арганізаваць асобныя гандлёвыя сесіі спецыяльна для ўдзельнікаў з Рэспублікі Карэлія, што дасць магчымасць вашым прадпрыемствам атрымаць максімальны эканамічны эфект ад прымянення біржавога механізма», – падкрэсліў Аляксандр Асмалоўскі.

Карэлія зацікаўлена ў рэалізацыі малочнай прадукцыі праз БУТБ

Па выніках тэлемаста дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы тэхнічных і арганізацыйных пытанняў удзелу прадпрыемстваў Рэспублікі Карэлія ў біржавых таргах. Пры гэтым расійскі бок прапанаваў аказаць садзейнічанне ў інфармаванні карэльскіх сельгаспрадпрыемстваў аб магчымасцях і перавагах беларускай біржавой пляцоўкі.


.