Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Італія пачала купляць беларускую гарбарную прадукцыю на БУТБ

08.06.2021

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) зарэгістравана першая здзелка па рэалізацыі беларускай гарбарнай прадукцыі ў Італію. У ходзе апошняй гандлёвай сесіі італьянская кампанія набыла пробную партыю дублёнага паўфабрыката «вет-блю» на суму 35 тыс. USD, пры гэтым агульная сума здзелак, заключаных замежнымі пакупнікамі, склала каля 500 тыс. USD. Чакаецца, што ў далейшым аб'ёмы паставак «вет-блю» ў Італію і іншыя краіны Еўропы будуць расці, паколькі попыт на гэтую прадукцыю з боку замежных кампаній прыкметна перавышае прапанову.

«З канца красавіка на біржы штотыдзень праводзяцца экспартныя таргі гарбарнай сыравінай і паўфабрыкатам «вет-блю», і на кожнай гандлёвай сесіі назіраецца падвышаная цікавасць замежных удзельнікаў да выстаўленых лотаў. У цяперашні час асноўнымі рынкамі збыту гэтай прадукцыі з'яўляюцца Вялікабрытанія і Расія, але па меры развіцця гэтага кірунку геаграфія продажаў паступова пашыраецца. Напрыклад, зусім нядаўна першыя здзелкі па закупцы «вет-блю» здзейснілі польскія і літоўскія кампаніі, а на апошняй гандлёвай сесіі кантракт з беларускім гарбарным камбінатам заключыла прадпрыемства з Італіі. Спадзяемся, што гэтая пілотная здзелка стане адпраўной кропкай для доўгатэрміновага супрацоўніцтва», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

Усяго з пачатку года праз БУТБ на экспарт рэалізавана гарбарная прадукцыя на суму за 2,1 млн USD. У якасці пакупнікоў у біржавых таргах рэгулярна ўдзельнічаюць кампаніі з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Польшчы, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Італіі і ЗША.

.