Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Група кампаній «Лясны рэсурс» аб'ядноўвае намаганні з БУТБ

27.12.2021

ТАА «Лясны Рэсурс», якое ўваходзіць у групу кампаній «Лясны рэсурс», стала новым брокерам Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у Расійскай Федэрацыі. Часткай групы кампаній таксама з'яўляецца міжнародны гандлёвы партал «ЛеснойРесурс.РФ» – адна з найбуйнейшых гандлёвых платформ лясной галіны Расіі і акрэдытаваны партнёр Расійскага экспартнага цэнтра. У статусе брокера БУТБ ТАА «Лясны Рэсурс» будзе займацца прыцягненнем на беларускую біржавую пляцоўку пастаўшчыкоў піламатэрыялаў і іншай запатрабаванай прадукцыі, што выпускаецца расійскімі дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі. Лесаматэрыялы плануецца прадаваць як спажыўцам у Рэспубліцы Беларусь, так і замежным кліентам БУТБ праз механізм транзітных здзелак.

Па словах дырэктара групы кампаній «Лясны Рэсурс» Яўгенія Рожанцава, яго стратэгічная мэта – выйсці на першае месца ў рэйтынгу актыўнасці біржавых брокераў БУТБ па кірунку «лесапрадукцыя», прычым як па колькасці кліентаў, так і па аб'ёме здзелак.

«Перш за ўсё мы хочам стаць адзіным пунктам уваходу на рынак Рэспублікі Беларусь для расійскіх прадпрыемстваў лясной галіны. Гэта задача нумар адзін, і я ўпэўнены, што мы з ёй паспяхова справімся. Тым больш, што з біржавым гандлем мы знаёмыя не па чутках, бо ў нас ужо ёсць станоўчы вопыт працы на Санкт-Пецярбургскай Міжнароднай Таварна-сыравіннай Біржы. Акрамя таго, плануем выкарыстоўваць беларускую біржавую пляцоўку для прасоўвання расійскай лесапрадукцыі ў Еўропу, Азію, Афрыку і іншыя перспектыўныя рэгіёны. На нашым гандлёвым партале зарэгістраваны больш за 18 тысяч прадпрыемстваў, многія з якіх, безумоўна, зацікавяцца магчымасцямі БУТБ. У той жа час кампаніі, акрэдытаваныя на беларускай біржы, з'яўляюцца патэнцыйнымі дзелавымі партнёрамі для карыстальнікаў нашага партала. Іншымі словамі, нашае супрацоўніцтва з БУТБ мае ўзаемавыгадны характар і забяспечыць станоўчы эканамічны эфект як для беларускіх, так і для расійскіх суб'ектаў гаспадарання», – падкрэсліў Яўгеній Рожанцаў.

Зараз на БУТБ акрэдытаваны звыш за 50 брокерскіх арганізацый, у тым ліку 13 нерэзідэнтаў з 9 краін. На долю біржавых брокераў прыпадае каля 40% біржавога тавараабароту.