Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Экспарт металапрадукцыі праз БУТБ вырас у паўтара раза

20.10.2021

Па выніках 9 месяцаў 2021 г. экспартныя продажы металапрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ) павялічыліся ў 1,5 раза, да 25 млн USD. У натуральным выражэнні экспарт прырос на 27%, да 27,1 тыс. т.

У структуры здзелак пераважала закупка адходаў і лому чорных і каляровых металаў. На гэтыя пазіцыі прыйшлося каля 75% экспартных паставак, а найбуйнейшым пакупніком стала Латвія з сумай здзелак 10,1 млн USD. Беларускі металалом таксама пастаўляўся ў Германію, Канаду, Літву, Польшчу, Расію, ЗША, Швейцарыю і Эстонію.

Акрамя адходаў металу высокім попытам на біржавых таргах карысталася сталёвая арматура і катанка вытворчасці Беларускага металургічнага завода. За студзень-верасень праз БУТБ было рэалізавана 8,7 тыс. т гэтай прадукцыі на 6,2 млн USD. Такім чынам, у натуральным выразе продажы выраслі ў 2 разы, а ў вартасным – у 3,7 раза. Асноўнымі рынкамі збыту былі Латвія і Польшча. Пры гэтым на БУТБ чакаюць паступовага павелічэння долі рэалізацыі металапракату БМЗ. Гэтаму будзе спрыяць як коштавая кан'юнктура на знешніх рынках, так і перспектывы пашырэння геаграфіі біржавых продажаў.

«Пасля даволі рэзкага падзення ў III квартале цэны на металавырабы ў Еўропе цяпер у цэлым стабілізаваліся. Далейшаму зніжэнню перашкаджае ўстойлівы попыт на метал з боку прадпрыемстваў будаўнічай галіны, а таксама жорсткая коштавая палітыка металургічных кампаній, якія адмаўляюцца прадаваць сваю прадукцыю танней, спасылаючыся на высокі кошт энергарэсурсаў і транспартныя выдаткі. Таму магчымасці для нарошчвання аб'ёмаў продажаў беларускага сталёвага пракату ў Еўрасаюз па-ранейшаму ёсць. Разам з тым зараз вядзецца прапрацоўка альтэрнатыўных рынкаў збыту ў рэгіёне Блізкага Ўсходу. У прыватнасці, пэўныя надзеі мы ўскладаем на Ізраіль. Прыцягненнем патэнцыйных пакупнікоў ужо займаецца наш ізраільскі брокер. Ён жа, хутчэй за ўсё, возьме на сябе пытанні забеспячэння лагістыкі», - паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

У студзені-верасні 2021 г. агульная сума біржавых здзелак па рэалізацыі металапрадукцыі на ўнутраны і знешнія рынкі склала 1,5 млрд BYN, што на 57% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 г.

.