Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Буйны кітайскі імпарцёр піламатэрыялаў плануе інвеставаць у беларускую дрэваапрацоўку

21.07.2021

Рэалізаваць інвестыцыйны праект у сферы дрэваапрацоўкі плануе акрэдытаваны на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) буйны кітайскі імпарцёр піламатэрыялаў – Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development.

Пра намер інвеставаць у беларускую дрэваапрацоўку і развіваць свой бізнэс у Беларусі заявіў падчас візіту ў цэнтральны офіс БУТБ генеральны дырэктар кітайскай кампаніі Жань Яньцзюнь.

DSCF5087.JPG

«Наша кампанія займаецца пастаўкамі лесапрадукцыі на рынак Кітая, прычым у досыць буйных аб'ёмах. Напрыклад, у мінулым годзе мы імпартавалі з Еўропы, Новай Зеландыі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі больш за мільён кубаметраў лесаматэрыялаў. Пастаўкі з Беларусі пакуль не вельмі вялікія - каля 15 тысяч кубаметраў, але нам вельмі цікавы ваш рынак. Таму ў планах нашай кампаніі не толькі нарасціць аб'ёмы закупак пілапрадукцыі, але і стварыць у Беларусі ўласную вытворчасць. Зараз я яшчэ не гатовы сказаць, што гэта будзе: «greenfield»-праект або вытворчасць на базе ўжо існуючага дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Для нас галоўнае, каб выпускаемая намі прадукцыя адпавядала міжнародным стандартам якасці і была канкурэнтаздольнай па цане. Зразумела, і набываць сыравіну, і рэалізоўваць гатовы прадукт мы будзем выключна праз біржавую пляцоўку», – падкрэсліў кіраўнік Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development.

Пры гэтым, на думку Жаня Яньцзюня, у беларускіх экспарцёраў, якія выкарыстоўваюць БУТБ, ёсць усё неабходнае, каб замацавацца на кітайскім рынку і паступова пашыраць сваю прысутнасць там.

DSCF5090.JPG

«Патэнцыял біржы як інструмента гандлю, безумоўна, высокі, і вынікі экспартных біржавых таргоў гэта пацвярджаюць. На вашай пляцоўцы працуюць кампаніі з многіх краін свету, і нават у перыяд пандэміі аб'ёмы біржавога гандлю растуць, а геаграфія пастаянна пашыраецца. Калі казаць канкрэтна пра кітайскі рынак, то я лічу, што беларускія піламатэрыялы і сельскагаспадарчыя тавары маюць высокую канкурэнтаздольнасць. Дзякуючы добрай якасці і разумнаму кошту яны могуць лёгка пасупернічаць з аналагічнай прадукцыяй з іншых краін. Таму пры распрацоўцы стратэгіі выхаду на рынак Кітая я б сканцэнтраваў увагу менавіта на гэтыя двух кірунках», – лічыць кітайскі бізнесмен.

Даведачна

Kangkai Zhiguan (Heze) Industrial Development працуе на БУТБ з 9 мая 2020 г., а 13 красавіка 2021 г. кампанія атрымала статус біржавога брокера-нерэзідэнта.

DSCF5099.JPG

.