Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ ўсклала кветкі да бюста Маршала Жукава

06.05.2021

6 мая 2021 г., напярэдадні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўнікі ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» ўсклалі кветкі да бюста Маршала Савецкага Саюза, чатыры разы Героя Савецкага Саюза Георгія Канстанцінавіча Жукава, усталяванага ў скверы імя Г.К. Жукава на скрыжаванні вуліц Чыгуначнай і Кузьмы Мініна ў г. Мінску.

БУТБ ўсклала кветкі да бюста Маршала Жукава

Старшыня праўлення біржы Аляксандр Асмалоўскі адзначыў важнасць Дня Перамогі для нашай краіны. Гэта заўсёды дзень вялікай памяці аб мужнасці, гераізме і самаахвярнасці бацькоў, дзядоў і прадзедаў, пра тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў нашу свабоду. Гэта дзень радасці і гонару, бясконцай павагі да подзвігу тых, хто аднаўляў краіну ў пасляваенныя гады. Захаваць іх дасягненнi і зрабіць усё магчымае для ўмацавання міру на зямлі – доўг і абавязак кожнага з нас.

БУТБ ўсклала кветкі да бюста Маршала Жукава

Беларуская універсальная таварная біржа віншуе ўсіх з надыходзячым Днём Перамогі і жадае поспехаў у добрых справах у імя гуманістычных каштоўнасцяў, дабрабыту і росквiту, захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, якую для нас збераглі продкі, радавыя і героі той страшнай вайны.

Возложение цветов к бюсту Маршала Советского Союза, четырежды Героя Советского Союза Георгия Константиновича Жукова