Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ у 13 разоў павялічыла экспарт тавараў у Вялікабрытанію

21.05.2021

За 4 месяцы 2021 г. экспарт беларускіх тавараў у Вялікабрытанію праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ) склаў 9,4 млн USD, што ў 13 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У структуры здзелак пераважалі піламатэрыялы іглічных парод і драўляныя калы. За студзень-красавік брытанскія кампаніі закупілі дадзеную прадукцыю на суму 9 млн USD. Акрамя таго, падвышаным попытам на біржавых таргах карыстаўся гарбарны паўфабрыкат «Вет-блю», які вырабляецца з шкур буйной рагатай жывёлы. Актыўныя пастаўкі паўфабрыката на рынак Злучанага Каралеўства стартавалі ў сакавіку бягучага года.

«Па выніках біржавых таргоў у студзені-красавіку Вялікабрытанія стала самым хуткарослым экспартным рынкам, паказаўшы нават больш высокія вынікі, чым папярэдні лідэр – Кітайская Народная Рэспубліка. Важную ролю ў гэтым адыграў прыход на біржавую пляцоўку буйнога брытанскага імпарцёра лесапрадукцыі. Гэта дазволіла беларускім дрэваапрацоўчым прадпрыемствам без пасярэднікаў рэалізоўваць піламатэрыялы ў Злучанае Каралеўства, прычым на больш выгадных умовах, чым у краіны Балтыі. Зараз прапрацоўваецца пытанне правядзення спецыяльных гандлёвых сесій па рэалізацыі пілапрадукцыі на брытанскі рынак. Акрамя гэтага, рост экспарту ў Вялікабрытанію абумоўлены аднаўленнем паставак паўфабрыката «Вет-блю». Праз паўтара месяца пасля пачатку таргоў сума здзелак па гэтай таварнай пазіцыі дасягнула 319 тыс. USD, а за два тыдні маю – ужо 290 тыс. USD. Чакаем, што такая ж дынаміка захаваецца і ў бліжэйшай перспектыве», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Нароўні з Вялікабрытаніяй высокія тэмпы росту імпарту беларускіх тавараў праз БУТБ прадэманстравалі рынкі Кітая, Швейцарыі і Расіі. У прыватнасці, пастаўкі ў Кітай павялічыліся ў 9,5 разы, у Швейцарыю – у 7,5 разы і ў Расію – у 3,7 разы.